Лінкі ўнівэрсальнага доступу

8 чалавек загінулі, некалькі паранена ў выніку страляніны ў Нямеччыне. Падазраванага знайшлі мёртвым

абноўлена

На месцы здарэньня ў Ганаў, Нямеччына.
На месцы здарэньня ў Ганаў, Нямеччына.

Нямецкая паліцыя адзначае, што восем чалавек загінулі ўвечары 19 лютага ў двух выпадках страляніны ў горадзе Ганаў, які знаходзіцца недалёка ад Франкфурта-на-Майне.

Паведамляецца, што паліцыя шукае падазраваных, якія ўцяклі на машыне. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што злачынцы абстралялі два кальянныя бары ў горадзе.

Празь некалькі гадзінаў пасля таго, як паліцыянты разгарнулі маштабную апэрацыю пошуку нападнікаў, целы падазраванага і яшчэ аднаго чалавека былі знойдзеныя без прыкметаў жыцьця ў яго доме ў Ганаў, паведаміла паліцыя.

Матывы страляніны пакуль невядомыя. 20 лютага паліцыя паведаміла, што інцыдэнт адбыўся каля 22 гадзін — акрамя 8 загінулых, «некалькі чалавек» атрымалі раненьні.

Як паведамляе газэта Bild, зламысьнікі пачалі бязладна страляць у два кальянныя бары, а потым адкрылі агонь па мінаках на адной з гарадзкіх плошчаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG