Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Межы Грушаўскага сквэру, які баранілі менчукі і за які заступіўся Лукашэнка, адновяць


У Грушаўскім сквэры, 12 студзеня

Старшыня Менгарвыканкаму паабяцаў, што такое рашэньне прымуць на наступным паседжаньні ведамства.

У час прамой лініі старшыня Менгарвыканкаму Анатоль Сівак адказаў на пытаньне менчука аб абяцаньнях уладаў захаваць Грушаўскі сквэр, піша БелТА.

«Грушэўскі сквэр будзе адноўлены ў папярэдніх межах, — паабяцаў Сівак. — Участак, закрануты з мэтай забудовы, будзе адноўлены. Рашэньне будзе прынятае на будучым паседжаньні Менгарвыканкаму».

18 лютага старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава расказала, што паведаміла пра сытуацыю вакол сквэру Аляксандру Лукашэнку — «і ён прыняў рашэньне, што Грушаўскі сквэр павінен быць захаваны».

Стары Грушаўскі сквэр, якому прыкладна 100 гадоў, цяпер аточаны вышыннымі навабудамі, і кола працягвае сьціскацца. У 2017 годзе забудоўніку «Датч Стар» атрымаў дазвол на ўзьвядзеньне яшчэ дзьвюх сэкцый жылых комплексаў «Гранд Хаўс».

Для гэтага адвялі тэрыторыю, дзе раней стаялі баракі, а таксама зялёную зону, якая прымыкае да сквэру. Мясцовыя жыхары выступілі супраць высяканьня дрэваў у месцы для адпачынку і прагулак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG