Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заступіўся за Грушаўскі сквэр пасьля пратэсту менчукоў


Агароджа вакол Грушаўскага сквэру ў Менску
Агароджа вакол Грушаўскага сквэру ў Менску

Грушаўскі сквэр у Менску мусіць быць захаваны, лічыць старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава.

Як нагадвае БелТА, Качанава таксама зьяўляецца ўпаўнаважанай прэзыдэнта ў Менску.

«Я паведаміла кіраўніку дзяржавы, як разьвіваецца сытуацыя, і ён прыняў рашэньне, што Грушаўскі сквэр павінен быць захаваны. Забудова і добраўпарадкаваньне будуць весьціся так, каб ён ні ў якім разе не пацярпеў», — расказала чыноўніца.

Стары Грушаўскі сквэр, якому прыкладна 100 гадоў, цяпер аточаны вышыннымі навабудамі, і кола працягвае сьціскацца. У 2017 годзе забудоўніку «Датч Стар» атрымаў дазвол на ўзьвядзеньне яшчэ дзьвюх сэкцый жылых комплексаў «Гранд Хаўс». Для гэтага адвялі тэрыторыю, дзе раней стаялі баракі, а таксама зялёную зону, якая прымыкае да сквэру. Мясцовыя жыхары выступілі супраць высяканьня дрэваў у месцы для адпачынку і прагулак.

Цяпер кропка ў гэтым канфлікце пастаўлена на самым высокім узроўні — Аляксандар Лукашэнка заняў бок грамадзянаў, падагульніла Натальля Качанава.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG