У студзені завяршыў працу на Радыё Свабода празаік, паэт, радыёжурналіст Ігар Памяранцаў. Дзяцінства і маладосьць ён правёў у Чарнаўцах і Кіеве, у 1978 эміграваў з СССР, працаваў на Бі-Бі-Сі, на Радыё Свабода. На разьвітаньне мы пагаварылі зь ім пра біяграфію і геаграфію, пра мастацтва і жыцьцё.