У ЗША памёр 74-гадовы амэрыканскі праграміст Лары Тэсьлер.
Ён вынайшаў камбінацыі «Ctrl+C», «Ctrl+V» і «Ctrl+X» на кампутарнай клявіятуры. Зь іх дапамогай можна капіяваць, устаўляць і вырэзваць тэкст.
Тэсьлер нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў 1945 годзе, вучыўся ў Стэнфардзкім унівэрсытэце. Працаваў у навукова-дасьледчым цэнтры Xerox Alto і Apple, спэцыялізаваўся на паляпшэньні кампутарных сыстэм. Пасьля гэтага ён пачаў адукацыйны стартап і час ад часу працаваў у Amazon і Yahoo.
Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com