Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Успышку каранавірусу ў Паўднёвай Карэі зьвязалі з рэлігійнай сэктай


Колькасьць пацыентаў з новым каранавірусам у Паўднёвай Карэі падскочыла са 142 да 433. Паводле BBC, прэм’ер-міністар абвясьціў пра надзвычайную сытуацыю, гарады Тэгу і Чхонда сталі «зонамі асаблівага кантролю».

Хвароба COVID-19 распаўсюджваецца пераважна сярод чальцоў рэлігійнай сэкты «Храм скініі сьведчаньня Шынь-чонджы», прыхільнікі якой вераць, што заснавальнік сэкты — «увасабленьне другога прышэсьця Хрыста». Агулам чальцы сэкты складаюць амаль палову ўсіх выпадкаў захворваньня ў Паўднёвай Карэі. Цяпер 9 тысячам чальцоў сэкты загадалі самаізалявацца.

На думку карэйскіх уладаў, успышка каранавірусу пачалася ў Чхонда, дзе ад 31 студзеня да 2 лютага праходзіла адпяваньне аднаго з братоў-заснавальнікаў сэкты. Крыніцай заражэньня называюць 61-гадовую жанчыну, піша The Guardian.

Ды як вірус трапіў да яе, пакуль ня ведаюць: яна ня езьдзіла за мяжу ў апошні час. Сусьветная арганізацыя здароўя адзначала, што занепакоеная такімі выпадкамі, калі незразумела, як вірус трапіў да чалавека.

Па стане на 22 лютага ў сьвеце было зафіксавана звыш 77,8 тысячы пацьверджаных выпадкаў заражэньня новым каранавірусам (зь іх каля 76,3 тысячы — у Кітаі). Ад хваробы COVID-19 памерлі агулам 2360 чалавек (2345 у Кітаі), за апошні дзень — 109. Былі выпісаныя здаровымі 21 тысяча чалавек.

Агулам у Паўднёвай Карэі зафіксавалі 433 выпадкі COVID-19. У сераду там зафіксавалі першую сьмерць ад каранавірусу — памерламу было 63 гады, апошнія 20 гадоў ён быў на лекаваньні, не падымаўся з ложка. Цяпер памерлых ужо два.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус з Кітаю

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG