Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналіст Свабоды пакінуў анэксаваны Крым, дзе быў асуджаны за «заклікі да сэпаратызму»


Мікола Сямена ў цягніку на Кіеў, 18 лютага
Мікола Сямена ў цягніку на Кіеў, 18 лютага

Аглядальнік праекту Свабоды Крым.Реалии Мікола Сямена 18 лютага выехаў з акупаванага Расеяй Крыму на мацерыковую частку Ўкраіны. Пасьля мэдыцынскага абсьледаваньня ён зьбіраецца прадоўжыць журналісцкую дзейнасьць.

Прэзыдэнт карпарацыі Радыё Свабода Джэймі Флай адрэагаваў на прыезд Міколы Сямены з Крыму:

«Навіны пра тое, што Мікола ў бясьпецы, доўгачаканыя і радасныя, — сказаў Джэймі Флай. — Ягоны арышт амаль чатыры гады таму за публікацыю крытыкі анэксіі Крыму Расеяй заўсёды быў памылкай і парушэньнем правоў чалавека. Я рады, што Мікалай вольны і можа аднавіць пісьменьніцкую кар'еру на карысьць украінцаў».

28 студзеня стала вядома, што Сямена атрымаў рашэньне ад падкантрольнага Расеі суду Чыгуначнага раёну Сімферопалю аб датэрміновым скасаваньні выпрабавальнага тэрміну і зьняцьці зь яго судзімасьці.

Сямена быў асуджаны 22 верасьня 2017 году ў Сімферопалі. Яму прысудзілі 2,5 года ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на тры гады і забарону займацца публічнай дзейнасьцю за «заклікі да парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Расеі».

Крымінальную справу супраць Сямены распачалі ў красавіку 2016 году. Падставай стаў артыкул «Блякада — неабходны першы крок да вызваленьня Крыму», апублікаваны на сайце «Крым.Рэаліі» увосень 2015 году. Тады ў Херсонскай вобласьці разбурылі лініі электраперадач, якія вядуць на паўвостраў, а ўкраінскія актывісты арганізавалі таварную блякаду.

Сярод іншага, Сямена напісаў у артыкуле, што «Кіеў не павінен дапусьціць, каб Крым пад расейскай акупацыяй заставаўся даўжэй, чым пад нямецкай. Засталося менш за год! Інакш ганьба ўсім». На думку расейскага сьледзтва, аўтар заклікаў да сэпаратызму.

Сямена ж сьцьвярджаў, што рэалізоўваў права на свабоду выказваньня думкі. Вырак журналісту Свабоды асудзілі Міністэрства замежных справаў Украіны, Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША, Эўразьвяз і шэраг міжнародных арганізацыяў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG