Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна забараніла камэдыю зь Зяленскім праз пагрозу нацыянальнай бясьпецы


Уладзімір Зяленскі

Дзяржаўнае агенцтва Ўкраіны па пытаньнях кіно за 2019 год забараніла паказ і распаўсюд пяці фільмаў, два зь якіх расейскія. У сьпісе гэтых фільмаў ёсьць і карціна «Восем новых спатканьняў», галоўную ролю ў якой сыграў цяперашні прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Гэта фільм расейска-ўкраінскай вытворчасьці, у якім таксама зьнялася Кацярына Варнава. У 2019 годзе Служба Бясьпекі Ўкраіны ўключыла акторку ў сьпіс асобаў, якія пагражаюць нацыянальнай бясьпецы. Як мяркуецца, гэта было зроблена з прычыны таго, што яна наведвала анэксаваны Крым.

Акрамя таго агенцтва забараніла фільмы «Мачэтэ» з амэрыканскім акторам Стывэнам Сігалам і «Падшыванцам з Тымпэльбаха» з Жэрарам Дэпардзье. Гэтыя акторы таксама знаходзяцца ў згаданым пераліку асоб Міністэрства культуры Ўкраіны.

Гэты пералік складаецца на падставе дадзеных СБУ, СНБА і Нацрады па пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчаньня. Заканадаўства краіны забараняе паказваць фільмы, у якіх задзейнічаны людзі, якія трапілі ў пералік.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG