Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У баі з сэпаратыстамі на Данбасе загінуў украінскі вайсковец, ёсьць параненыя


Новаташкоўскае на Луганшчыне, дзе ідуць баі
Новаташкоўскае на Луганшчыне, дзе ідуць баі

Адзін украінскі вайсковец загінуў, чацьвера атрымалі лёгкія раненьні пасьля бою 18 лютага на Луганшчыне, паведаміла ўкраінская служба Радыё Свабода, цытуючы інфармацыю са штабу ўкраінскіх сіл на Данбасе.

Украінскія вайскоўцы таксама сьцьвярджаюць, што загінуў адзін з сэпаратыстаў, яшчэ пяць атрымалі сур’ёзныя раненьні. У групоўках сіл «ЛНР» гэтай інфармацыі не пацьвердзілі.

Штаб ўкраінскіх сіл на Данбасе паведаміў раніцай 18 лютага аб рэзкім абвастрэнні сітуацыі на адным з участкаў фронту на ўсходзе Ўкраіны.

Паводле зьвестак украінскіх вайскоўцаў, «збройныя фармаваньні Расейскай Фэдэрацыі» перайшлі ў наступ у рэгіёне населеных пунктаў Новаташкоўскае, Арэхава, Крымскае і Хутар Вольны.

Паводле ацэнак ўкраінскіх журналістаў, гэта самае моцнае абвастрэнне ў зоне канфлікту на Данбасе з 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG