Беларусы Філядэльфіі ўсклалі кветкі і запалілі памінальныя сьвечкі каля манумэнту свайго земляка.
Паліцыянты сарвалі здымкі новага кліпу расейскага панк-гурту Pussy Riot на песьню «Бесит». Здымкі праходзілі на кінастудыі «Ленфильм».
Кітайскі вайсковы хірург, які ў 2003 годзе расказаў пра спробы ўраду схаваць эпідэмію атыповай пнэўманіі, SARS, апошні год знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся з папам рымскім Францішкам. Гэта першы візыт палітыка ў Ватыкан з моманту ягонага абраньня прэзыдэнтам.
У некаторых гарадах ужо цяпер гарачую ваду адключаюць на 3-4 дні. Аднак у Менску, напрыклад, адключэньне складае ў сярэднім 12 дзён.
Сьляды беларусаў можна знайсьці ў самых нечаканых месцах. Напрыклад, у Гандурасе, пра існаваньне якога на постсавецкіх шыротах ведаюць у асноўным па рыфмавана-зьедлівай народнай творчасьці.
Толькі за апошнія суткі ад каранавірусу новага тыпу ў Кітаі памерлі 89 чалавек. Агулам ад хваробы памерлі 811 чалавек, а колькасьць пацьверджаных выпадкаў захворваньня ва ўнутраных раёнах Кітая дасягнула 37 198.
9 лютага спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэньня аднаго з самых цікавых беларускіх літаратараў-шасьцідзясятнікаў Валянціна Тараса.
Ніна Дабравольская 17 год таму заснавала першую ў Гомлі краму адзеньня для людзей «plus-size». Цяпер яна займаецца тайскім масажам. «Гэта не фізкультура — філязофія. Гэта ўзаемадзеяньне з Богам праз чалавека», — кажа Ніна.
Улады Прагі, верагодна, у хуткім часе пераймянуюць плошчу Pod kaštany («Пад каштанамі»), каля якой месьціцца амбасада Расеі ў Чэхіі, у «Плошчу імя Барыса Нямцова».
Так можна толькі з жанчынамі — мы пацерпім пабочныя эфэкты ад таблетак, ін’екцый і імплянтаў. Мы звыклі цярпець.
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International выступіла з заявай, у якой запатрабавала ад уладаў Беларусі неадкладна спыніць перасьлед удзельнікаў мірных сходаў, якія прайшлі ў канцы 2019 году.
Кандрусевіч адзначыў, што цяпер «ідэалёгія ЛГБТ прарываецца ў школы і ўнівэрсытэты», а да яго асабіста прыходзяць гомасэксуалы, якія просяць дапамагчы зьмяніць жыцьцё.
Міністэрства абароны сьцьвярджае, што радыкальных зьменаў у прызыве ня будзе. Спэцыяліст адной з кампаніяў, якія дапамагаюць прызыўнікам у рэалізацыі права на адтэрміноўку або вайсковы білет, лічыць, што зьмены кардынальныя.
Натальля Гусева, якая працуе прыбіральніцай у калгасе «Зара» Глускага раёну Магілёўскай вобласьці, паведаміла Свабодзе, што яе заробак павысілі.
Кітайскае англамоўнае дзяржаўнае выданьне Global Times другі раз памяняла сваё ранейшае паведамленьне пра тое, што памёр доктар Лі Вэньлян, які першым папярэдзіў пра эпідэмію каранавірусу і сам заразіўся гэтай хваробай.
Мінабароны кажа, «нічога істотнага», але ў сацсетках так ня лічаць.
Хочуць, каб рашэньні грамадзкіх сходаў былі абавязковымі для выкананьня.
Жыхары вёскі пад Сьветлагорскам кажуць, што задыхаюцца ад смуроду. Пабудаваны кітайскімі інвэстарамі завод беленай цэлюлёзы ўжо працуе на 85% ад праектнай магутнасьці.
Свабода публікуе разьдзелы новай кнігі Сяргея Астраўцова «Спадар Свабода. Жыцьцё і сьмерць Ігара Герменчука».
На раніцу 7 лютага толькі ў Кітаі афіцыйна пацьвердзілі 31 161 выпадак заражэньня новым каранавірусам, 636 чалавек памерлі, паведамляе Дзяржаўны камітэт па ахове здароўя КНР.
Прэзэнтацыя прайшла ў форме адкрытага ўроку, які правяла настаўніца Ганна Севярынец.
На Менскай міжнароднай кніжнай выставе Ігар Марзалюк прэзэнтаваў сваю расейскамоўную кнігу «Сто гадоў БССР».
Раней Global Times паведамляла, што 34-гадовы Лі Вэньлян памёр 6 лютага ў правінцыі Ўхань. Цяпер паведамляецца, што ён ў цяжкім стане.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі не змог адказаць Радыё Свабода, ці скончыўся «выпрабавальны тэрмін» міністра ўнутраных спраў Арсэна Авакава.
Па распараджэньні «кіруючага архірэя» у храмах Сімфэропальскай і Крымскай эпархіі пачаліся набажэнствы «пра дараваньне вільгаці».
Затрыманым па «цукровай справе» прадʼявілі абвінавачаньні, піша Tut.by са спасылкай на крыніцу. Каго пайменна і ў чым канкрэтна абвінавачваюць, не паведамляецца.
Днямі ў Крамлі пацьвердзілі сустрэчу Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі 7 лютага.
У пятніцу ў Стоўпцах мела адбыцца прэзэнтацыя кнігі журналіста Радыё Свабода Дзьмітрыя Гурневіча «Забойства ў цэнтры Эўропы»
Родныя памерлага кранаўшчыка і мантажнік, які моцна пацярпеў падчас аднаго з інцыдэнтаў, катэгарычна з гэтым нязгодныя.
Актор піша, што цяпер, калі «ня будзе сур’ёзных наступстваў», можа публічна падзякаваць Беларусі за супрацу ў дызайне беларускай валюты: «Я б сказаў, у нас была дасканалая тэлефонная размова».
Пакуль альтэрнатыва аплаце наяўнымі грашыма знаходзіцца ў Менску на стадыі «хочам прапрацаваць варыянт».
Але пакуль блытаніна: некаторыя турмы яшчэ адмаўляюцца прымаць перадачы звыш 30 кг, «чакаюць указаньняў».
Беларусь палова ўкраінцаў бачыць нэўтральнай краінай, траціна — сяброўскай.
Юлія Бельская была наймалодшай з асуджаных у Магілёве за незаконнае абарачэньне наркатычных рэчываў. У 2017 годзе 17-гадовай дзяўчыне прысудзілі 8 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пра перажытае Юлія расказала Свабодзе.
Яму было 103 гады. Уладальнік ганаровага «Оскара» за 50-гадовую кар’еру — сын габрэйскіх эмігрантаў з Чавусаў.
Сусьветная арганізацыя аховы здароўя абвергла ўсе паведамленьні СМІ аб зьяўленьні прарыўной тэрапіі для барацьбы з эпідэміяй новага каранавірусу 2019-nCoV, паведамляе Deutsche Welle.
Амаль на два дні жыхары Лепеля засталіся без гарачай вады і ацяпленьня ў кватэрах. Тэмпэратура на дварэ тым часам даходзіла да мінус 5–6 °C.
Героі Лявона Вольскага ўражаныя і крыху разгубленыя пасьля візыту ў Беларусь дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Майка Пампэо.
5 лютага на 83-м годзе жыцьця памёр рэжысэр Барыс Луцэнка. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Горкага, якому творца прысьвяціў амаль паўстагодзьдзя сваёй дзейнасьці.
Адным з ініцыятараў шэрых схемаў у так званай «цукровай справе» сьледчыя КДБ Беларусі называюць дырэктара Беларускай цукровай кампаніі Дзьмітрыя Кірылава. Што вядома пра гэтага чалавека?
Мужчын-чыноўнікаў Лебапскага рэгіёну на ўсходзе Туркмэністану, старэйшых за 40 гадоў, абавязалі хадзіць зь сівымі валасамі, паведамляе карэспандэнт туркмэнскай службы Радыё Свабода.
Аліна Шмігель расказала Свабодзе, як на яе ўчынак адрэагавала адміністрацыя ўнівэрсытэту, і патлумачыла, чаму не шкадуе аб тым, што апублікавала відэаролік (у ім куратар групы настойліва тлумачыць студэнтам, чаму трэба прагаласаваць датэрмінова).
Было 60,4% — стала 40,4% за саюз з Расеяй. А за саюз з Эўразьвязам цяпер 32%. Шрайбман кажа: «Яшчэ паўгода канфлікту, і беларусы будуць аддаваць перавагу Эўрепейскаму зьвязу, а не саюзу Расеяй».
«Мне здаецца, Пуцін, як і Лукашэнка, ужо закладнік самога сябе, нейкіх сваіх ідэяў. Бо „саскочыць“ проста так не атрымаецца. Дыктатарскія рэжымы жорсткія і да саміх гэтых дыктатараў. У іх няма чалавечага жыцьця!»
«Мінус 29 за бортам, а яны ззаду ўсю хваставую частку адкрылі. Холад! Пасярод самалёта намёт і вядро. Гэта эвакуацыя?!» — чытачка Свабоды даслала фатаздымкі з самалёта, у якім эвакуавалася з Уханя яе сваячка-расейка. Там, па словах дзяўчыны, ляцелі і беларусы.
Пракуратура Фрунзенскага раёну Менску завяла крымінальную справу на 34-гадовага жыхара Менску, які схаваў сваю майнінг-фэрму ў падвале аднаго зь дзіцячых адукацыйных цэнтраў, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».
У Менску на 83-м годзе памёр рэжысэр Барыс Луцэнка.
У цюменскі аэрапорт прызямліўся першы самалёт з расейцамі і грамадзянамі іншых краінаў, эвакуаванымі з Кітаю праз эпідэмію каранавірусу. У аэрапорт прыехалі мэдыкі і прадстаўнікі МНС Расеі.
4 лютага ўкраінскі горад Прыпяць адзначае сваё 50-годзьдзе. Але большую частку гэтага часу пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986 году горад зьяўляецца закінутым: лясныя дрэвы растуць праз асфальт, у кватэрах жывуць дзікія зьвяры і зьдзічэлыя сабакі.
Загрузіць яшчэ