Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыхільнік ідэі плоскай Зямлі разьбіўся на самаробнай ракеце на здымках тэлепраграмы


64-гадовы амэрыканец Майк Х'юз разьбіўся ў Каліфорніі падчас крушэньня самаробнай ракеты, паведамле навуковы канал Science Channel.

Хьюз здымаўся для новай праграмы Science «Homemade Astronauts». Ён пабудаваў ракету з паравым рухавіком, якая павінна была падняць яго на вышыню ў паўтара кілямэтра.

Гэта быў ня першы пуск ракеты Х'юза. У 2018 годзе ён ужо ўздымаўся на ёй на вышыню ў 570 мэтар. Тады большую частку будаўніцтва ракеты прафінансавала Таварыства плоскай Зямлі, якое лічыць Зямлю плоскім дыскам, а меркаваньне навукі пра яе форму — змовай.

У будучыні інжынэр плянаваў узьняць стартавы комплекс на стратастаце на вялікую вышыню і дабрацца з дапамогай паравога рухавіка да вышыні 110 кілямэтраў, якая умоўна прынята ў якасьці мяжы паміж атмасфэрай Зямлі і космасам.

«Нашы думкі і малітвы ў гэты цяжкі час — з яго сямʼёй і сябрамі, — гаворыцца ў паведамленьні канала Science. — Х'юз заўсёды марыў пра гэты палёт».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG