Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Летась 63 менчукоў разам зь семʼямі выселілі зь непрыватызаваных кватэр


У 2019 годзе 63 менчукі разам з чальцамі семʼяў былі пазбаўленыя жытла праз даўгі па камунальных плацяжах, піша агенцтва «Мінск-Навіны». Кватэры, адкуль іх выселілі, атрымалі ў 2016 годзе статус арэндных.

Пазалетась такіх даўжнікоў было 57.

Гаворка ідзе пра наймальнікаў дзяржаўных квартэр, якія перавялі ў склад камэрцыйных пасьля 1 ліпеня 2016 году, бо жыхары кватэр іх не прыватызавалі. У «Мінск-Навінах» адзначылі, што наймальнікі такіх кватэр могуць сплаціць даўгі па камуналцы праз 5-8 месяцаў.

«Высяленьне — гэта крайняя мера. Пазоў падаецца калі скарыстаныя, але не прынесьлі вынік іншыя вынікі — наведваньне неплацельшчыка дома, тлумачэньне заканадаўства, вынясеньне папярэджаньняў, афармленьне выканаўчых надпісаў і іншае», — сказала галоўная спэцыялістка аддзелу арганізацыйна-кадравай і прававой працы МГЖХ Анастасія Рымашэўская-Бялкоўская.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG