Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цкаваньне, сэксуальны гвалт, стасункі ў сямʼі — беларускія кінэматаграфісты зьнялі фільмы аб правах дзяцей


У менскі кінапаказ увайшлі чатыры кароткамэтражкі «Рыба дзён маіх», «Ціхая Та», «На парозе маўчаньня», «Плян на дзяцей».

Усе фільмы здымалі ў Беларусі. Аўтары не пабаяліся ўзяцца за найвастрэйшыя праблемы: сэксуальны гвалт над дзецьмі, цкаваньне, права дзіцяці на сямʼю.

Фільмы ўжо паказалі ў 10 беларускіх гарадах. 2-4 сакавіка будуць паказы ў Менску.

Фільмы здымалі ў межах праекту Майстэрні сацыяльнага кіно «Абʼектыў_на: Правы дзіцяці» пры падтрымцы Міністэрства замежных справаў Нідэрляндаў, і Дзіцячага фонду ААН (UNICEF).

Кансультантамі пры адборы праектаў былі сцэнарысты і рэжысэры Андрэй Курэйчык, Улада Сянькова, Анастасія Мірашнічэнка, Андрэй Палупанаў і іншыя.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG