Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль траціна лякарняў і паліклінік Расеі ня мае водаправоду, — Падліковая палата РФ


Падліковая палата Расейскай Фэдэрацыі раскрытыкавала Міністэрства аховы здароўя за неэфэктыўнае расходаваньне сродкаў фэдэральнага бюджэту.

Так, у Расеі 116 тысяч мэдыцынскіх устаноў, зь іх у 41,1% на 1 студзеня 2019 году адсутнічала цэнтральнае ацяпленьне.

Большасьць будынкаў мэдыцынскіх устаноў, як вынікае са справаздачы аўдытараў, знаходзяцца ў нездавальняючым санітарным і тэхнічным стане — гэта прыводзіць да іх натуральнаму разбурэньня.

14% будынкаў — у аварыйным стане, яны патрабуюць рэканструкцыі або капітальнага рамонту.

Больш чым у 30,5% будынкаў мэдыцынскіх установаў адсутнічае вадаправод.

У 2018 годзе ў параўнаньні з 2017 годам адбылося агульнае зьніжэньне колькасьці лекараў (на 1,03%) і малодшага мэдычнага пэрсаналу (на 32,3%) Расеі.

Паводле зьвестак самога Міністэрства аховы здароўя Расеі, узровень забясьпечанасьці лекарамі у 2018 годзе супастаўны з узроўнем паказчыкаў разьвітых краін па выніках 2016 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG