Як паведамілі ў Сьледчым камітэце Расеі, ён памёр у шпіталі ад атрыманых раненьняў. Сьледчыя завялі крымінальную справу паводле факту забойства вайскоўца, учыненага «агульнанебясьпечным спосабам».
Паводле сьледзтва, раніцай 22 сьнежня на вуліцы Ясеневай у Маскве прывялі ў дзеяньне выбуховую прыладу, усталяваную пад аўтамабілем.
Сьледзтва адпрацоўвае розныя вэрсіі інцыдэнту, у тым ліку тую, паводле якой забойства арганізавалі ўкраінскія спэцслужбы.
Сёлета ў красавіку ў Маскве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў РФ Яраслаў Маскалік, а ў ліпені пры аналягічных абставінах пацярпеў афіцэр Галоўнага выведнага ўпраўленьня Міністэрства абароны Расеі Андрэй Таргашоў і ягоная жонка.
Форум