Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гайнаўцы маніфэстуюць нацыяналісты і іх праціўнікі. Фота, відэа

абноўлена

Гайнаўка. Марш супраць нацыяналістаў
Гайнаўка. Марш супраць нацыяналістаў

У Гайнаўцы на Беласточчыне пяты раз праходзіць «Марш памяці выклятых жаўнераў» — гэта шэсьце ў гонар пасьляваенных польскіх падпольнікаў.

Штогод марш праходзіць у атмасфэры скандалу, бо ўдзельнікі шэсьця нясуць плякат з выявай Рамуальда Райса "Бурага"​ які ў 1946 спрычыніўся да зьнішчэньня беларускіх вёсак на Падляшшы.

На плякаце ўдзельнікаў Маршу надпіс: "Сьмерць ворагам Айчыны!"
На плякаце ўдзельнікаў Маршу надпіс: "Сьмерць ворагам Айчыны!"

Сёньня ж раней у Гайнаўцы адбылася акцыя пратэсту супраць маршу нацыяналістаў. У ёй удзельнічаў і старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту па Беларусі Робэрт Бэдрань. Памяць ахвяраў атрадаў "Бурага" ушанавалі хвілінай маўчаньня і малітвай.

Пасьля ўдзельнікі акцыі пратэсту накіраваліся да месца правядзеньня «Маршу памяці выклятых жаўнераў». Марш сустракалі крыкамі «Ганьба!», «Далоў фашызм!», у руках пратэстоўцы трымалі таблічкі з імёнамі загінулых ад рук паплечнікаў Бурага. Маніфэстацыі разьдзяліў паліцэйскі кардон.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG