Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удава Васіля Быкава трапіла ў рэанімацыю


Ірына Міхайлаўна Быкава ў Менску, 2018 год
Ірына Міхайлаўна Быкава ў Менску, 2018 год

Як паведаміла Радыё Свабода дасьведчаная крыніца, якая размаўляла зь сяброўкай сям’і Быкавых, у нядзелю сяброўка прыехала да 98-гадовай Ірыны Міхайлаўны Быкавай у кватэру на вуліцы Танкавай у Менску і ўбачыла яе ў стане, які вымагаў мэдычнай дапамогі.

Выклікалі «хуткую дапамогу», мэдыкі вызначылі, што, хутчэй за ўсё, гэта пералом і патрэбная тэрміновая шпіталізацыя.

Ірыну Быкаву завезьлі ў 6-ю траўматалягічную клініку, дзе пацьвердзіўся пералом сьцягна. Потым ёй паставілі яшчэ й дыягназ «інфаркт». Цяпер Ірына Міхайлаўна ў рэанімацыі, але знаходзіцца ў сьвядомасьці.

13-студзеня ёй мае споўніцца 99 гадоў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG