Павал завёў свой тэлеграм-канал, на якім апублікаваў першы на волі відэазварот.
«У турме быў 5,5 гадоў. Агулам іх у мяне ўжо больш як 11. Размаўляў увесь час па-беларуску, прашэньня аб памілаваньні не падпісваў, віны не прызнаў. Зрэшты, не асуджаю і тых, хто гэта зрабіў», – сказаў Павал Севярынец.
«Вядома, тое, што нас вывезьлі зь Беларусі – гэта беззаконьне. Але я веру ў тое, што мы абавязкова вернемся і абдымемся на роднай зямлі», – зазначыў ён.
Пад канец Павал прачытаў свой верш «Дзеці сьвятла», які пачынаецца словамі:
«Мы, беларусы – як дзеці,
Прывыклі ня памятаць зла».
Відэазварот зьявіўся неўзабаве пасьля таго, як Павал узьяднаўся зь сям’ёй у Вільні: з жонкай Вольгай і сынам Францішкам.
- У траўні 2021 году сустаршыню аргкамітэту па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя Паўла Севярынца засудзілі да 7 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за падрыхтоўку да ўдзелу ў масавых беспарадках.
- 13 сьнежня 2025 году Павал Севярынец і яшчэ 122 чалавекі выйшлі на волю па памілаваньні пасьля перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з амэрыканскай дэлегацыяй на чале з Джонам Коўлам. 30 сьнежня Паўлу Севярынцу споўніцца 49 гадоў.
Форум