Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бязьвізавых турыстаў у Беларусі у 2019 годзе стала больш на 40%


Менск з вышыні палёту, ілюстрацыйнае фота
Менск з вышыні палёту, ілюстрацыйнае фота

Ад пачатку дзеяньня ўказу аб бязьвізавым рэжыме, зь лютага 2017 году 350 тысячаў чалавек з 70 краінаў скарысталіся такім спосабам трапіць у Беларусь. У параўнаньні з 2018 годам за мінулы год колькасьць бязьвізавых турыстаў вырасла на 40,3%.

Такія лічбы былі агучаныя на паседжаньні калегіі Міністэрства спорту і турызму, перадае БелаПАН.

У гэтыя лічбы не ўключаюцца тыя замежнікі, якія атрымлівалі візы, і тыя, каму віза не была патрэбная і да ўказу 2017 году (напрыклад, грамадзянам Расеі, Украіны, Малдовы, Казахстану і іншым). У іх уключаныя тыя, хто скарыстаўся «бязьвізам» (цяпер — 30-дзённым) пры прылёце ў Нацыянальны аэрапорт Менск або «мясцовым» (цяпер у адзінай зоне «Берасьце–Горадня» на 15 дзён), зрабіць так могуць грамадзяне 73 краінаў.

У берасьцейска-горадзенскую зону пасьля яе стварэньня (аб’яднаньня берасьцейскай і горадзенскай у жніўні 2019-га) прыехалі больш за 31 тысячу чалавек з 42 краінаў.

Экспарт турыстычных паслугаў зь Беларусі за 2019 год вырас на 14,9% і дасягнуў больш як 250 млн даляраў ЗША.

Агулам жа Беларусь у 2019 годзе наведалі 4,924 млн замежнікаў. Гэта крыху вышэй за пляны ўраду — чакалі 4,654 млн чалавек.

Статыстыкі па тым, зь якіх краінаў езьдзілі ў Беларусь у 2019 годзе, яшчэ не публікавалі. Але ў 2018-м з Расеі прыехалі 56,7% зарэгістраваных турыстаў, зь Літвы — 16,3%, з Польшчы — 12,7%, з Латвіі — 3%, з Украіны — 1,1%.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG