Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ухвалены новы закон аб знаходжаньні ў Беларусі іншаземцаў. Што зьменіцца?


Мірскі замак

Аляксандар Лукашэнка падпісаў зьмены ў закон «Аб прававым становішчы замежных грамадзянаў і асобаў без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь», паведамяе БелТА.

Закон ухвалены ў мэтах разьвіцьця турыстычнай і інвэстыцыйнай прывабнасьці краіны, спрашчэньня міжнародных дзелавых і прыватных кантактаў.

Што прадугледжваюць новыя нормы закону?

  • Павелічаны ад 5 да 10 сутак тэрмін, на працягу якога замежнікі, што прыбылі ў Беларусь, абавязаныя зарэгістравацца па месцы фактычнага часовага знаходжання.
  • Вызначаны мэханізм атрыманьня замежнікамі і іх прадстаўнікамі інфармацыі пра ўключэнне ў сьпіс асобаў, уезд якіх у Беларусь забаронены або непажаданы.
  • Карэктуюцца падставы для адмовы іншаземцам у выдачы візы для ўезду ў Беларусь.

Што важна ведаць пра беларускі «бязьвіз»

Бязьвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае зь лютага 2017 году:

Колькі дзён можна знаходзіцца ў Беларусі бязь візы?

  • Да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету адтуль жа;
  • Да 15 дзён для турыстаў бязьвізавай зоны «Берасьце — Горадня».

«Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.​

Замежнікам, якія зьбіраюцца гасьцяваць у Беларусі больш за 10 працоўных дзён, трэба рэгістравацца ў органе рэгістрацыі (МЗС, або органе ўнутраных спраў) па месцы пражываньня. У гатэлях і санаторыях рэгістрацыю праводзіць адміністрацыя падчас засяленьня, са студзеня 2019 году можна таксама бясплатна зарэгістравацца праз інтэрнэт.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG