Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі расказаў, як у Беларусі хочуць пашырыць бязьвізавы рэжым


Беларускі памежнік з сабакам ахоўвае мяжу зь Літвой
Беларускі памежнік з сабакам ахоўвае мяжу зь Літвой

Міністар эканомікі Беларусі Дзьмітры Круты на пленарным паседжаньні беларуска-швэдзкай бізнэсовай рады 26 лістапада агучыў пляны пашырэньня бязьвізавага рэжыму ў Беларусі.

Паводле БелТА, пляны (без канкрэтных датаў) такія:

  • пашырыць бязьвізавыя зоны (цяпер дзьве ў Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцях аб’ядналі ў адну, там можна быць да 15 дзён бязь візы);
  • «спрасьціць» уезд іншаземцам праз абласныя аэрапорты і наземныя пункты пропуску.

Што значыць «спрашчэньне» ўезду, ён не ўдакладніў, але цяпер праз наземныя пункты і абласныя аэрапорты можна трапіць толькі ў бязьвізавую зону на захадзе краіны.

Для ўезду праз «агульны бязьвіз» на 30 дзён па ўсёй краіне трэба прылятаць у Нацыянальны аэрапорт «Менск». Замежныя турысты ня раз наракалі, што няма як трапіць у Беларусь зь «бязьвізам» праз наземныя — аўтамабільныя, чыгуначныя ці пешыя — пераходы.

Пры тым абласныя аэрапорты ў Беларусі маюць статус міжнародных, але прымаюць і выпраўляюць рэйсы найчасьцей у Расею, практычна не прымаюць самалёты з краінаў, грамадзяне якіх маглі б трапіць у Беларусь паводле «бязьвізу».

Што важна ведаць пра беларускі «бязьвіз»

Бязьвізавы ўезд у Беларусь дзейнічае зь лютага 2017 году:

Колькі дзён можна знаходзіцца ў Беларусі бязь візы?

  • Да 30 дзён пры ўмове прылёту ў Нацыянальны аэрапорт «Менск» і вылету адтуль жа;
  • Да 15 дзён для турыстаў бязьвізавай зоны «Берасьце — Горадня».

«Бязьвізам» нельга скарыстацца, прыляцеўшы з Расеі, бо на гэтых рэйсах няма памежнага кантролю.​

Замежнікам, якія зьбіраюцца гасьцяваць у Беларусі больш за 10 працоўных дзён, трэба рэгістравацца ў органе рэгістрацыі (МЗС, або органе ўнутраных спраў) па месцы пражываньня. У гатэлях і санаторыях рэгістрацыю праводзіць адміністрацыя падчас засяленьня, са студзеня 2019 году можна таксама бясплатна зарэгістравацца праз інтэрнэт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG