Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінэнэрга зьбіраецца скараціць час адключэньня гарачай вады летам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У некаторых гарадах ужо цяпер гарачую ваду адключаюць на 3-4 дні. Аднак у Менску адключэньне складае ў сярэднім 12 дзён.

Цяпер Міністэрства энэргетыкі рыхтуе зьмены ў Правілы падрыхтоўкі цеплакрыніцаў. Як стала вядома з адказу першага намесьніка міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзя Трубілы, ужо падрыхтаваны праект новых правілаў. Яны прадугледжваюць скарачэньне прафіляктычных і рамонтных работ.

Праўда, канкрэтны тэрмін адключэньня вады пакуль не названы. Генадзь Трубіла толькі прывёў у прыклад Слонім, дзе летам адключаюць гарачую ваду на 3-4 дні.

Пра гэта стала вядома з адказу чыноўнікаў на пэтыцыю на партале «Удобный город». Каля 300 чалавек зьвярнуліся ў Міністэрства ЖКГ, каб у Беларусі не адключалі гарачую ваду ўвогуле ці максымальна скарацілі адключэньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG