Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 лютага ў Менску станцуюць супраць гендэрнага гвалту, улады далі дазвол


Фота арганізатараў
Фота арганізатараў

14 лютага ў цэнтры Менску пройдзе танцавальны флэшмоб супраць гвалту над жанчынамі пад назвай One Billion Rising. Міжнародная акцыя праходзіць у Менску з 2016 году, але толькі сёлета арганізатарам удалося атрымаць дазвол на яе правядзеньне ў публічным месцы.

One Billion Rising (Адзін мільярд паўсталых) — міжнародная танцавальная кампанія, закліканая зьвярнуць увагу на праблему гендэрнага гвалту. Акцыя стартавала ў 2012 годзе, і з гэтага часу да яе далучыліся жанчыны больш як з 200 краінаў.

Афіша флэшмобу
Афіша флэшмобу

У Беларусі флэшмоб пройдзе пяты раз. Сёлета ўлады ўпершыню дазволілі правесьці акцыю ў грамадзкім месцы. Летась флэшмоб плянавалі правесьці ў гандлёвым цэнтры Dana Mall, але яго не ўдалося ўзгадніць.

Флэшмоб пройдзе а 19-й гадзіне на першым узроўні гандлёвага цэнтру «Сталіца» на праспэкце Незалежнасьці. Да яго могуць далучыцца ўсе ахвотныя. Вывучыць рухі танца і пазнаёміцца з удзельніцамі можна на рэпэтыцыі 12 лютага з 18.30 у «Галерэі Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19), або самастойна развучыць танец па відэа:

Таксама да флэшмобу можна далучыцца онлайн: выкласьці фота або відэа, як вы танцуеце, у сацсеткі з хэштэгам # onebillionrising2020.

Арганізатары просяць ахвотніц паўдзельнічаць у флэшмобе зарэгістравацца на акцыю і рэпэтыцыю (па спасылцы), каб лепш сплянаваць флэшмоб, але і тых, хто не пасьпее зарэгістравацца, будуць рады бачыць.

Сёлетнюю акцыю арганізоўвае Цэнтар прасоўваньня правоў жанчын «Яе права». У розныя гады арганізатарамі былі розныя фэмінісцкія арганізацыі і ініцыятывы, сярод іх грамадзкае аб’яднаньне «Радзіслава» і сацыяльна-спартовы праект «Здольная».

Паводле статыстыкі ААН, кожная трэцяя жанчына (гэта прыкладна адзін мільярд жанчын ва ўсім сьвеце) хоць раз у жыцьці сутыкаецца з сэксуальным або фізычным гвалтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG