Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 104-м годзе жыцьця памёр легендарны савецкі выведнік, ураджэнец Беларусі Аляксей Бацян


Аляксей Бацян і Ўладзімер Пуцін, 2007 год
Аляксей Бацян і Ўладзімер Пуцін, 2007 год

На 104-м годзе жыцьця памёр легендарны савецкі выведнік, ураджэнец Беларусі Аляксей Бацян, якога называюць «выратавальнікам Кракава», паведаміў агенцтву «РИА Новости» кіраўнік прэс-бюро Службы вонкавай выведкі Расеі Сяргей Іваноў.

10 лютага Аляксею Бацяну споўнілася 103 гады.

Аляксей Бацян, па-сапраўднаму Аляксандар, беларус. Ён нарадзіўся ў вёсцы Чартовічы ў цяперашнім Валожынскім раёне. У 1939 годзе яго прызвалі ў Польскае войска. Ён удзельнічаў у баях пад Варшавай і нават зьбіў тры нямецкія «Юнкерсы». Пазьней 22-гадовы Бацян трапіў у савецкі палон, вярнуўся на Валожыншчыну і, пасьля непрацяглага настаўніцтва, быў завэрбаваны НКВД.

Пасьля заканчэньня выведніцкай школы ў Маскве ён трапіў у 4-е аддзяленьне НКВД, якое падпарадкоўвалася Паўлу Судаплатаву. Бацяна накіравалі арганізоўваць дывэрсійную дзейнасьць у Расеі, Беларусі, Украіне, Польшчы і Чэхаславачыне. Самым вядомым эпізодам яго дзейнасьці стала нібыта выратаваньне ад зьнішчэньня Кракава. Менавіта Бацян стаў прататыпам «маёра Віхра», аднайменнага раману Юліяна Сямёнава і трохсэрыйнага савецкагу фільму.

Нягледзячы на ўзрост, Аляксей Бацян яшчэ некалькі гадоў таму выдатна страляў, гуляў у валейбол і катаўся на ровары
Нягледзячы на ўзрост, Аляксей Бацян яшчэ некалькі гадоў таму выдатна страляў, гуляў у валейбол і катаўся на ровары

Паводле савецкіх дасьледчыкаў і самога Бацяна, менавіта ён адыграў ключавую ролю ў выратаваньні ад зьнішчэньня старадаўняй сталіцы Польшчы: у студзені 1945 году ён кіраваў апэрацыяй зьнішчэньня складу выбухоўкі ў Каралеўскім замку ў Новым Сончы, непадалёк ад Кракава. Менавіта ёю, як сьцьвярджае Бацян, пакідаючы Кракаў перад уваходам Чырвонай Арміі, немцы меліся падарваць горад. За гэта ў 2007 годзе Ўладзімер Пуцін прысвоіў яму званьне «Героя Расеі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG