Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму пустуе ўрачыста адкрыты інтэрнат для асуджаных жанчын зь дзецьмі


У папраўчай калоніі №4 у Гомелі 16 студзеня 2019 году адкрылі інтэрнат для асуджаных зь дзецьмі. На фота справа — тагачасны міністар унутраных справаў Ігар Шуневіч

Паводле праваабаронцаў, у беларускіх вязьніцах утрымліваюцца каля 3400 жанчын, у тым ліку і тыя, хто ў няволі нарадзіў дзіця.

У студзені 2019 году ў папраўчай калёніі № 4 у Гомлі адкрылі інтэрнат для жанчын з малымі дзецьмі.

«Тагачасны міністар унутраных спраў урачыста адкрываў інтэрнат, казаў, што створаныя ўсе ўмовы для адпачынку маці з малымі дзецьмі. Але, па нашых дадзеных, большасьць пакояў інтэрнату дагэтуль пустыя», — сказаў праваабаронца «Вясны» Павал Сапелка.

Паводле праваабаронцы, праблема ў тым, што зьняволеным жанчынам па нараджэньні дзіцяці не даюць дэкрэтнага адпачынку, і адміністрацыя калёніі прымушае іх працаваць.

«А значыць — проста няма кім напоўніць інтэрнат, які з такой помпай адкрываў спадар Шуневіч», — кажа Сапелка.

Аўтары маніторынгу «Месцы несвабоды ў Беларусі» заклікаюць дзяржаву зьмяніць заканадаўства, каб рэальна забясьпечыць правы зьняволеных цяжарных жанчын і кормячых маці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG