Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар, які расказаў пра спробы кітайскіх уладаў схаваць эпідэмію SARS, цяпер пад хатнім арыштам


Пахаваньне ў Ганконгу падчас эпідэміі SARS, травень 2003 году

Кітайскі вайсковы хірург Цзян Яньюн, які ў 2003 годзе расказаў пра спробы ўраду схаваць эпідэмію атыповай пнэўманіі, SARS, апошні год знаходзіцца пад хатнім арыштам. Па гэта паведамляе брытанскае выданьне The Guardian са спасылкай на сяброў і сям’ю доктара.

Кітайскія ўлады абмежавалі свабоду 88-гадовага доктара пасьля таго, як ён напісаў ліст высокаму кіраўніцтву з просьбай пераглядзець стаўленьне да падзеяў 1989 году. Тады на плошчы Т’яньаньмэнь у Пэкіне вайсковыя падразьдзяленьні на загад найвышэйшага камуністычнага кіраўніцтва здушылі масавы выступ студэнтаў.

Жонка доктара Цзяна сказала журналістам, што стан ягонага здароўя кепскі: «Яму не дазваляюць кантактаваць зь іншымі людзьмі. Ён дома. Ён ня мае сродкаў сувязі».

Лёсам доктара Цзяна журналісты зацікавіліся пасьля таго, як у Кітаі памёр іншы мэдык, 34-гадовы Лі Вэньлян, які першым папярэдзіў пра эпідэмію каранавірусу і сам заразіўся гэтай хваробай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG