Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 800 чалавек памерлі ў Кітаі ад каранавірусу. Агулам хворых ужо 37 тысяч


Толькі за апошнія суткі ад каранавірусу новага тыпу ў Кітаі памерлі 89 чалавек. Агулам ад хваробы памерлі 811 чалавек, а колькасьць пацьверджаных выпадкаў захворваньня ва ўнутраных раёнах Кітая дасягнула 37 198.

Пра гэта паведамляе агенцтва Сіньхуа са спасылкай на Дзяржаўны камітэт аховы здароўя КНР.

За ўвесь час 2649 чалавек былі выпісаныя са шпіталяў пасьля выздараўленьня.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG