Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мова эканом-клясы. Беларуская чыгунка адмовілася рабіць абвесткі па-беларуску ва ўсіх цягніках


Беларуская мова ўжываецца толькі ў рэгіянальнай эканом-клясе, а ў астатніх цягніках з аўтаматычнай сыстэмы інфармаваньня гучыць расейская.

Намесьнік начальніка Беларускай чыгункі Андрэй Якабсон даў адказ на зварот з сайту Petitions.by аб ужываньні беларускай мовы ў аўтаматычнай сыстэме інфармаваньня ў цягніках.

У звароце адзначалі, што беларуская мова гучыць толькі з сыстэмы інфармаваньня цягнікоў рэгіянальных лініяў эканом-клясы. Патрабавалі распрацаваць беларускамоўную сыстэму для гарадзкіх, міжрэгіянальных і рэгіянальных лініяў бізнэс-клясы, а таксама надаць моц нарматыўным дакумэнтам, якія б замацавалі выкарыстаньне беларускай мовы ў агучцы.

Якабсан у адказе на зварот пацьвердзіў, што беларуская мова ўжываецца толькі ў рэгіянальнай эканом-клясе, а ў астатніх цягніках з аўтаматычнай сыстэмы інфармаваньня гучыць расейская. Гэта, тлумачыць ён, не парушае беларускага заканадаўства:

  • дзяржаўнымі мовамі ёсьць беларуская і расейская;
  • закон «Аб мовах» дазваляе ўжываць на транспарце, у гандлі і абслугоўваньні як беларускую, так і расейскую мову.

Іншых аргумэнтаў за цяперашні стан або супраць прапановы з пэтыцыі, якую падпісалі 470 карыстальнікаў, Якабсон не назваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG