Кіроўца падземнай машыны атрымаў траўмы ў шахце ААТ «Беларуськалій» і пазьней памёр у бальніцы, яшчэ 7 чалавек пацярпелі, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Адна рэч, калі пра віну ахвяры згвалтаваньня кажа ананімны камэнтатар-троль, і іншая — калі гэта робіць намесьнік пракурора.
Міністар здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заявіў 4 сакавіка пра першы зафіксаваны ў заходняй суседцы Беларусі выпадак інфікаваньня каранавірусам.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб выбухах салютных установак у Менску 3 ліпеня 2019 году, калі адна жанчына загінула, а яшчэ 10 чалавек атрымалі раненьні.
У штаце Тэнэсі ахвярамі тарнада ў аўторак сталі 25 чалавек, паведамляе Reuters.
Прынамсі сем чалавек загінулі ў выніку тарнада праз сталіцу штату Тэнэсі ў ЗША. Стыхія зьнішчыла каля 40 будынкаў у горадзе Нэшвіл.
Завялі 11 справаў, перавозьнікам пагражае штраф. Але адпаведны артыкул КаАП не прадугледжвае канфіскацыю тавару — кветкі маюць застацца ў тых, хто іх перавозіў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала на сваім сайце заяву з нагоды сюжэту на першым канале расейскага тэлебачаньня.
Міністэрства аховы здароўя Ірану паведаміла пра яшчэ 12 памерлых ад новага каранавірусу SARS-CoV-2 («уханьскага каранавірусу»).
Улады Сэулу зьвярнуліся ў пракуратуру з прапановай завесьці справу аб забойствах супраць дзеячоў царквы, якая паспрыяла эпідэміі каранавірусу ў Паўднёвай Карэі.
У Гомельскім раёне невядомы з прадметам, падобным да пісталета, спрабаваў абрабаваць банк. Аднак касірка грошы не аддала і выклікала міліцыю. Нападнік зьбег, цяпер яго шукаюць, на дарогах — пасты, паведамляе Сьледчы камітэт.
У сталіцы Філіпінаў Маніле ўзброены мужчына ўзяў у закладнікі некалькі дзясяткаў наведнікаў гандлёвага цэнтру V Mall, паведамляе агенцтва Associated Press.
Мяркуецца, што рэйкі скралі між 20 і 27 лютага. Сьледчы камітэт распачаў справу паводле ч.2 арт.205 КК РБ.
Менавіта суд Савецкага раёну 12 лютага асудзіў анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на 7 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за два эпізоды шкоды будынкам.
У Беларусі зафіксавалі першы выпадак хваробы COVID-19 у студэнта з Ірану. Cвабода распытала ў мінакоў, як яны рэагуюць на новы вірус і якія захады прымаюць для прафіляктыкі.
У Адэсе абвінавачаны ў забойстве мужчына з гранатай узяў у закладнікі двух судзьдзяў, паведамляе УНІАН.
Аляксандар Лукашэнка ня бачыць неабходнасьці закрываць межы з-за зьяўленьня каранавірусу ў краіне. Па яго словах, іншыя ўжо спрабавалі гэта зрабіць, але нічога не атрымалася.
Ад хваробаў, выкліканых вірусам, памерлі 2858 чалавек (2788 у Кітаі, 26 у Іране, 13 у Паўднёвай Карэі).
Cьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне ў адносінах да чатырох менчукоў, якія выдавалі сябе за міліцыянтаў. Справу перадалі ў суд.
24-гадовы жыхар Іркуцку Дзьмітрый Харчанка памёр пасьля таго, як заснуў у таксі, а паліцыянты ўжылі да яго электрашокер, каб пабудзіць.
Спачатку было «жорсткае абыходжаньне з жывёламі», праз паўтара месяца — «пагроза забойствам» чалавеку.
Сьледчы камітэт да 18 сакавіка падоўжыў расьсьледаваньне па факце зьнікненьня Юрыя Захаранкі, паведаміў БелаПАН праваабаронца Алег Воўчак, які прадстаўляе інтарэсы сям’і былога міністра ўнутраных спраў.
Паводле некаторых зьвестак, невядомы адкрыў агонь у штаб-кватэры піваварнай кампаніі Molson Coors, ёсьць загінулыя, паведамляе «Голас Амэрыкі».
У расейскім горадзе Падольску непадалёк ад Масквы нарад паліцыі арганізаваў вулічную бойку.
Ні арганізатар, ні заказчык забойства расейскага апазыцыйнага палітыка Барыса Нямцова дагэтуль ня знойдзены.
У Кіеве каля Офіса прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага 26 лютага адзін з грамадзянаў Украіны спрабаваў учыніць акт самаспаленьня.
Першы выпадак інфікаваньня новым каранавірусам дыягнаставалі ў Паўднёвай Амэрыцы. Пра гэта паведамляе ВВС. Інфікаваны — гэта грамадзянін Бразыліі, які вярнуўся з Італіі.
Гульнара Карымава прапанавала ўладам Узбэкістану $ 686 млн у абмен на свабоду Напярэдадні ў сеціве зьявіўся ліст старэйшай дачкі першага прэзыдэнта Ўзбэкістану Гульнары Карымавай, якая адбывае турэмны тэрмін.
Два выпадкі заражэньня каранавірусам пацьверджаныя ў аўторак, 25 лютага, а Аўстрыі, у фэдэральнай зямлі Тыроль. Двое маладых людзей шпіталізаваныя пасьля прыезду з італьянскага рэгіёну Лямбардыя, заявіў прадстаўнік бальніцы ў Інсбруку.
Паводле стану на 25 лютага каранавірусам у Італіі заразілася 272 чалавекі. Свабода знайшла беларусаў, якія жывуць у Міляне і прыгарадах. Яны расказалі, што там робіцца.
На станцыі «Плошча Перамогі» мужчына трапіў пад цягнік мэтро. Мяркуецца, што ён быў нецьвярозы, паведамляе тэлеканал АНТ, спасылаючыся на відавочцаў.
Намесьнік міністра аховы здароўя заразіўся каранавірусам — аналіз пацьвердзіў вірус у яго целе, паведамляе AFP са спасылкай на дарадцу міністра. Агенцтва не паведамляе імя заражанага чальца ўраду.
Паводле Вэстэрбэке, сьледзтва ня мае сумненьняў, што ўдар па самалёце быў нанесены ракетай сыстэмы «Бук».
Паводле вайскоўцаў, удары наносіліся па пазыцыях тэрарыстычнай групоўкі «Ісламскі джыхад», дзе вырабляліся ракеты для удараў па Ізраілі.
Вайнштэйну пагражае зьняволеньне на тэрмін да 25 гадоў.
У нямецкім горадзе Фолькмарзэн кіроўца легкавога «Мэрсэдэса» ўехаў у карнавальнае шэсьце. Паводле сьведак, ніхто не загінуў, але пацярпелі ня менш як 10 чалавек. Сярод іх ёсьць дзеці.
Жан Ванье, заснавальнік L’Arche (Каўчэг) — фэдэрацыі рэлігійных супольнасьцяў, якія дапамагалі людзям з абмежаванымі інтэлектуальнымі магчымасьцямі, — сэксуальна выкарыстаў прынамсі шэсьць жанчынаў.
Абвінавачанаму пагражае працяглы тэрмін зьняволеньня або сьмяротнае пакараньне.
Невядомыя размалявалі адзін з вагонаў новага цягніка «Штадлер» для менскага мэтро. Здымак даслала ў рэдакцыю Tut.by чытачка.
Падозраньне на каранавірус у грамадзянкі Кітаю, якую зьнялі зь цягніка «Кіеў-Масква» на мяжы з Расеяй, не пацьвердзілася. Вагон, які адчапілі ад цягніка і ізалявалі на некалькі дзён, вярнулі ў Кіеў, папярэдне дэзынфікаваўшы.
9 чалавек загінулі 23 лютага ў паўднёва-усходнім раёне Турэччыны ў выніку землятрусу.
Сваякі кажуць, што ў яго нібыта выпадкова стрэліў на паляваньні старшыня Докшыцкага райвыканкаму Алег Пінчук. Алег Пінчук адмовіўся камэнтаваць здарэньне. Але вядома, што ён не затрыманы.
34-гадовага Ўладзіслава Цімашчука вінавацяць у пагрозах турэмшчыкам у ЗША і перасылцы ў каліфарнійскую турму «таксычных рэчываў у якасьці зброі».
Міністар унутраных справаў Нямеччыны Горст Зээгофэр назваў забойства 11 чалавек у горадзе Ганаў 19 лютага «расісцкія матываваным тэрарыстычным актам».
У лютым 2019 году ў Курапатах была разбураная «лава Клінтана» — мэмарыяльная пліта з надпісам па-беларуску і па-ангельску, якую прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан падчас візыту ў Беларусь у 1994 годзе перадаў у дар беларускаму народу ад народу ЗША.
Колькасьць хворых на каранавірусную інфэкцыю Covid-19 у Кітаі складае 75 тысяч 465 чалавек, паведамляе Нацыянальная камісія здароўя.
Зь мячэці ў шпіталь даставілі чалавека з множнымі нажавымі ранамі.
Міністэрства замежных справаў Грузіі ўсклала на расейскую вайсковую выведку адказнасьць за маштабную кібэратаку на грузінскія сэрвэры і вэб-сайты ў кастрычніку летась.
Рассельгаснагляд зноў выявіў парушэньні вэтэрынарна-санітарных патрабаваньняў у прадуктах зь Беларусі.
Нямецкая паліцыя заявіла, што забойства як мінімум дзевяці чалавек у двух інцыдэнтах, зьвязаных са зброяй у горадзе Ганаў недалёка ад Франкфурту-на-Майне, мела «ксэнафобскія матывы».
Загрузіць яшчэ