Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе абвінавачаны ў забойстве мужчына з гранатай узяў у закладнікі двух судзьдзяў. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Адэсе абвінавачаны ў забойстве мужчына з гранатай узяў у закладнікі двух судзьдзяў, паведамляе УНІАН.

Мужчыну даставілі ў Прыморскі суд Адэсы ў 12:00 з СІЗА, каб падоўжыць яму меру стрыманьня. Ён быў падазраваным па арт. 115 Крымінальнага кодэксу («Наўмыснае забойства»).

Калі мужчыну завялі ў залю пасяджэньняў і памясьцілі ў «клетку», ён дастаў гранату і прыгразіў, што падарве яе, калі яго не адпусьцяць. Паводле супрацоўнікаў суду, у закладніках у яго апынулася некалькі чалавек, у тым ліку два судзьдзі і канваір.

Усе пасяджэньні ў судзе былі спыненыя, а людзі эвакуяваныя. На месца здарэньня былі накіраваныя выбухатэхнікі і сьледча-апэратыўная група. У выніку перамоваў зламысьніка ўдалося раззброіць, і ў яго сапраўды быў канфіскаваны «прадмет, падобны на гранату», як паведамілі ў паліцыі. Але сапраўдная яна ці вучэбная — сілавікі не раскрылі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG