Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША супрацоўнік піваварнай кампаніі ўчыніў страляніну ў офісе, ёсьць загінулыя


Паліцыя ЗША, ілюстрацыйнае фота
Паліцыя ЗША, ілюстрацыйнае фота

Невядомы адкрыў агонь у штаб-кватэры піваварнай кампаніі Molson Coors, ёсьць загінулыя, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Паліцыя Мілўокі, найбуйнейшага гораду штату Вісконсін, паведаміла 26 лютага пра «крытычны інцыдэнт» на тэрыторыі вытворча-адміністрацыйнага комплексу піваварнай кампаніі Molson Coors Brewing.

Паводле ўладаў Мілўокі, нападнік, 51-гадовы мужчына, чыё імя пакуль не раскрываецца, забіў пяць чалавек у штаб-кватэры Molson Coors, а пасьля сябе. Інфармацыі аб параненых пакуль няма.

Мясцовы тэлеканал WISN-TV паведаміў, што адзін з супрацоўнікаў Molson Coors атрымаў электронны ліст пра тое, што хтосьці адкрыў страляніну побач са штаб-кватэрай кампаніі. Некалькі мясцовых выданьняў са спасылкай на ананімныя крыніцы паведамілі пра загінулых, сярод якіх і нападнік.

Інцыдэнт адбыўся на тэрыторыі шырокага комплексу, які ўключае ў сябе карпаратыўныя офісы і піваварныя цэхі. У комплексе працуюць сама меней 600 чалавек.

Паліцыя папрасіла мясцовых жыхароў не зьяўляцца ў гэтым раёне. Акрамя таго, над тэрыторыяй комплексу забаранілі палёты бесьпілётных апаратаў і верталётаў «у мэтах бясьпекі».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG