Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавек падпаліў сябе каля Офіса прэзыдэнта Ўкраіны. ВІДЭА

абноўлена

У Кіеве каля Офіса прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага 26 лютага адзін з грамадзян Украіны спрабаваў учыніць акт самаспаленьня.


Падчас здарэньня пад сьценамі адміністрацыі ўкраінскага прэзыдэнта праходзіла некалькі акцый пратэсту пры ўдзеле 200 актывістаў, у тым ліку мэдыкаў. У гэты час у натоўп убег ахоплены полымем чалавек.

Як паведамілі ў Офісе прэзыдэнта Ўкраіны, мужчына прыехаў з Сумскай вобласьці і ня браў удзелу ў акцыі пратэсту:

«Грамадзянін жывы, але мае апёкі лёгкай ступені. Яго адправілі ў шпіталь на „хуткай“ для наданьня дапамогі».

Калі прысутныя патушылі полымя, мужчына пасьпеў паведаміць журналістам, што прыходзіў да Офісу прэзыдэнта з адзіночным пікетам некалькі дзён запар. Ён прадставіўся Аляксандрам Бурлаковым з Сумскай вобласьці і хацеў дапамогі ад Офісу прэзыдэнта ў вырашэньні сваёй праблемы, зьвязанай зь зямлёй, якую ігнаруюць мясцовыя ўлады.

Цяпер на месцы здарэньня працуе апэратыўная група паліцэйскіх.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG