Чалавецтва на працягу сваёй гісторыі зьведала шмат пандэміяў, якія ахоплівалі значную частка зямнога шару, часам забіраючы жыцьці мільёнаў людзей. Прапануем пералік пандэміяў, якія былі самымі сьмяротнымі ў гісторыі.
Паліцыя сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы затрымала на 72 гадзіны яе жыхара па абвінавачаньні ў распаўсюдзе дэзынфармацыі пра каранавірус у краіне.
Першай ахвярай хваробы стала 57-гадовая жанчына, якая праходзіла лячэньне ў Познані.
Яшчэ адзін такі склад — і будзе дасягнуты леташні паказьнік канфіскацыі кантрабандных цыгарэтаў.
Менскія ўлады зноў адмовіліся зарэгістраваць грамадзкае аб’яднаньне «Несьмяротны полк», аналягічнае расейскаму праўладнаму руху.
Даведайцеся, як зрабіць усё магчымае, каб не захварэць. І ня толькі на каранавірус.
Сілы бясьпекі Вэнэсуэлы ўжылі сьлёзацечны газ супраць удзельнікаў масавай дэманстрацыі прыхільнікаў апазыцыйнага лідэра Хуана Гуайдо ў Каракасе.
Афіцыйна ў Паўночнай Карэі няма новага каранавірусу. Але, паводле інфармацыі крыніц DailyNK, колькасьць памерлых ад хваробы салдатаў настолькі вялікая, што было вырашана не паліць нябожчыкаў, а адразу хаваць у зямлі.
23-гадовы мужчына абвіначваецца ў забойстве з асаблівай жорсткасьцю, рабаўніцтве, згоне аўтамабілю.
Ізраіль распаўсюдзіў 14-дзённы карантын на ўсіх, хто прыяжджае ў краіну з-за мяжы.
У Італіі ад COVID-19 за апошнія суткі памерлі яшчэ 97 чалавек — агульная колькасьць памерлых дасягнула 463.
Галоўны рэдактар выданьня The Insider Раман Дабрахотаў упэўнены, што сьпіс абвінавачаных на судзе па справе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» можа быць істотна пашыраны.
13 салдатаў з вайсковай часткі Пухавіцкага гарнізону 6 сакавіка шпіталізавалі ў рэспубліканскі вайсковы мэдычны цэнтар у Менску з атручаньнем. Аказалася, яны пакаштавалі на самк выбыховае рэчыва.
На судзе аб катастрофе малайзійскага «Боінга» над Данбасам 17 ліпеня 2014 году, які адкрыўся ў панядзелак у Нідэрляндах, пракурор прадставіў абвінаваўчае заключэньне.
У некалькіх турмах Італіі ў нядзелю і панядзелак узбунтаваліся зьняволеныя — пасьля таго, як улады з прычыны эпідэміі каранавіруснай інфэкцыі ўвялі часовую забарону на іх спатканьні са сваякамі.
«Стукаў рукамі па службовай машыне, абражаў міліцыянтаў, затым аднаму зь іх нанёс удар кулаком у твар».
Прэмʼер-міністар Судану Абдала Хамдук перавезены ў бясьпечнае месца пасьля ўчыненага на яго ў панядзелак у Хартуме замаху. Пра гэта паведаміў тэлеканал «Скай ньюс — Арабія».
62 053 чалавекі ўжо ачунялі пасьля захворваньня на COVID-19, выкліканай новым тыпам каранавірусу.
Яшчэ 23 чалавекі прапалі бязь вестак. Уладальніка гатэлю затрымалі, вядзецца расьсьледаваньне прычын абвальваньня будынка.
У Нідэрляндах пачынаецца суд у крымінальнай справе аб гібелі у 2014 годзе над Данбасам самалёта “Боінг-777” Малайзійскіх авіялініяў. Паводле сьледчых, самалёт быў зьбіты расейскай ракетай. І вось як, на думку сьледчай групы, гэта адбывалася.
Чатыры чалавек загінулі пасьля абвалу 5-павярховага гатэлю ў кітайскім горадзе Цюаньчжоў (правінцыя Фуцзянь). У будынку знаходзіліся людзі, зьмешчаныя на карантын у сувязі з каранавірусам.
Урад Італіі вырашыў закрыць уезд і выезд для 2 рэгіёнаў і 10 правінцыяў з прычыны каранавірусу COVID-19. Пра гэта паведамляе La Repubblica.
У Кітаі каля 70 чалавек, якія знаходзіліся на карантыне ў гатэлі ў горадзе Цюаньчжоў (правінцыя Фуцзянь), аказаліся блякаваныя ў выніку абвалу пяціпавярховага будынка.
У 21 чалавека на круізным лайнэры Grand Princess каля берагоў Каліфорніі выявілі каранавірус. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзыдэнт ЗША Майк Пэнс. Захварэлі два пасажыры і 19 членаў экіпажу.
На раніцу 7 сакавіка ў сьвеце зафіксавана больш за 102 тысячы выпадкаў захворваньня на каранавірус Covid-19.
Нібыта «не падпарадкоўваўся» міліцыянту, які знаходзіўся за паўкілямэтра ад месца «непадпарадкаваньня».
Калі мужчына ўбачыў памежнікаў, то паспрабаваў уцячы ў лес. Вайскоўцам давялося стрэліць у паветра, каб мужчына здаўся. Затрыманы — 28-гадовы жыхар Івейскага раёну.
10,5 тысячы блёкаў цыгарэт былі для камуфляжу толькі прысыпаныя абразіўнай сумесьсю .
Кансыліюм спэцыялістаў прыняў рашэньне перавезьці пяцёх траўмаваных у шахце «Беларуськалію» з рэанімацыі ў Салігорску ў менскія лякарні.
Забівалі электраізаляцыйнай штангай з токаправодным наканечнікам. Гэтая прылада спыняла работу сэрца бяз страты прытомнасьці — пракуроры палічылі гэта «негуманнай эўтаназіяй», бо такі спосаб забойства прычыняў перадсьмяротныя пакуты.
Пракуратура Курску адмовілася распачынаць як крымінальную, так і адміністрацыйную справу на мясцовага блогера, які ў сацыяльных сетках выказаў жаданьне расстраляць усіх прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасьці.
Кіроўца падземнай машыны атрымаў траўмы ў шахце ААТ «Беларуськалій» і пазьней памёр у бальніцы, яшчэ 7 чалавек пацярпелі, паведамляе Сьледчы камітэт Беларусі.
Адна рэч, калі пра віну ахвяры згвалтаваньня кажа ананімны камэнтатар-троль, і іншая — калі гэта робіць намесьнік пракурора.
Міністар здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі заявіў 4 сакавіка пра першы зафіксаваны ў заходняй суседцы Беларусі выпадак інфікаваньня каранавірусам.
Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб выбухах салютных установак у Менску 3 ліпеня 2019 году, калі адна жанчына загінула, а яшчэ 10 чалавек атрымалі раненьні.
У штаце Тэнэсі ахвярамі тарнада ў аўторак сталі 25 чалавек, паведамляе Reuters.
Прынамсі сем чалавек загінулі ў выніку тарнада праз сталіцу штату Тэнэсі ў ЗША. Стыхія зьнішчыла каля 40 будынкаў у горадзе Нэшвіл.
Завялі 11 справаў, перавозьнікам пагражае штраф. Але адпаведны артыкул КаАП не прадугледжвае канфіскацыю тавару — кветкі маюць застацца ў тых, хто іх перавозіў.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала на сваім сайце заяву з нагоды сюжэту на першым канале расейскага тэлебачаньня.
Міністэрства аховы здароўя Ірану паведаміла пра яшчэ 12 памерлых ад новага каранавірусу SARS-CoV-2 («уханьскага каранавірусу»).
Улады Сэулу зьвярнуліся ў пракуратуру з прапановай завесьці справу аб забойствах супраць дзеячоў царквы, якая паспрыяла эпідэміі каранавірусу ў Паўднёвай Карэі.
У Гомельскім раёне невядомы з прадметам, падобным да пісталета, спрабаваў абрабаваць банк. Аднак касірка грошы не аддала і выклікала міліцыю. Нападнік зьбег, цяпер яго шукаюць, на дарогах — пасты, паведамляе Сьледчы камітэт.
У сталіцы Філіпінаў Маніле ўзброены мужчына ўзяў у закладнікі некалькі дзясяткаў наведнікаў гандлёвага цэнтру V Mall, паведамляе агенцтва Associated Press.
Мяркуецца, што рэйкі скралі між 20 і 27 лютага. Сьледчы камітэт распачаў справу паводле ч.2 арт.205 КК РБ.
Менавіта суд Савецкага раёну 12 лютага асудзіў анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара на 7 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за два эпізоды шкоды будынкам.
У Беларусі зафіксавалі першы выпадак хваробы COVID-19 у студэнта з Ірану. Cвабода распытала ў мінакоў, як яны рэагуюць на новы вірус і якія захады прымаюць для прафіляктыкі.
У Адэсе абвінавачаны ў забойстве мужчына з гранатай узяў у закладнікі двух судзьдзяў, паведамляе УНІАН.
Аляксандар Лукашэнка ня бачыць неабходнасьці закрываць межы з-за зьяўленьня каранавірусу ў краіне. Па яго словах, іншыя ўжо спрабавалі гэта зрабіць, але нічога не атрымалася.
Ад хваробаў, выкліканых вірусам, памерлі 2858 чалавек (2788 у Кітаі, 26 у Іране, 13 у Паўднёвай Карэі).
Cьледчы камітэт завяршыў расьсьледаваньне ў адносінах да чатырох менчукоў, якія выдавалі сябе за міліцыянтаў. Справу перадалі ў суд.
Загрузіць яшчэ