Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Беласточчыне затрымалі кантрабанду беларускіх цыгарэт на 3 мільёны даляраў


Супрацоўнікі Падляскага аддзелу памежнай службы Польшчы 29 лютага знайшлі на адным са складаў у Беластоцкім павеце, што ля мяжы зь Беларусьсю, вялікую партыю кантрабандных цыгарэтаў.

Каля 15,7 млн цыгарэтаў у пачках зь беларускімі акцызнымі маркамі ацанілі ў больш як 11 млн злотых — гэта каля 2,5 млн эўра або каля 2,9 млн даляраў. Калі б тавар трапіў на рынак, польская дзяржава недалічылася б падаткаў на 17,5 млн злотых. У час апэрацыі памежнікі таксама выявілі значныя сумы ў эўра — агулам 88,8 тысячы.

Гэта адна з найбольшых партыяў кантрабандных цыгарэтаў у гісторыі Падляскага аддзелу мытні. За мінулы год падляскія памежнікі спынілі кантрабанду цыгарэт на 22,5 млн злотых — усяго ўдвая больш, чым за адзін цяперашні рэйд.

Па факце буйной кантрабанды затрымалі чатырох грамадзянаў Польшчы ва ўзросьце ад 25 да 42 гадоў, іх арыштавалі на тры месяцы. Справу разглядае Беластоцкая раённая пракуратура.

Два месяцы таму ў Люблінскім павеце на мяжы зь Беларусьсю канфіскавалі кантрабандных цыгарэт на 1,5 млн даляраў, месяц таму на беларуска-літоўскай мяжы — на мільён эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG