Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрабандысты схавалі 30 тысяч пачак беларускіх цыгарэт у жалезабэтоне


Цыгарэты, знойдзеныя ў бэтонных блёках
Цыгарэты, знойдзеныя ў бэтонных блёках

Літоўскія мытнікі расказалі пра першую ў 2020 годзе буйную партыю кантрабандных цыгарэт, выяўленую на мяжы. Цыгарэты зь Беларусі схавалі ў жалезабэтонных блёках.

На памежным пераходзе блізу Кяны 14 студзеня выявілі незвычайную вагу жалезабэтонных блёкаў, якія перавозіліся чыгункай. Некаторыя блёкі былі на 100 кг лягчэйшыя за іншыя. Мытнікі ўскрылі падазроныя блёкі і пабачылі там мэталічныя скрынкі, у якія былі схаваныя беларускія цыгарэты.

30 тысяч пачкаў, знойдзеных у жалезабэтоне, ацанілі ў 106 тысяч эўра. Расьсьледаваньне вядзе Мытная крымінальная служба Літвы пад кіраўніцтвам Віленскай абласной пракуратуры.

Літоўскія мытнікі падкрэсьліваюць, што кантрабанда цыгарэт чыгуначным транспартам становіцца часьцейшай у апошнія гады, таму яны лічаць вартым усталяваць сыстэму рэнтген-кантролю вагонаў. Такую ідэю абмяркоўваюць ужо некалькі гадоў. Яна дазволіць таксама выяўляць кантрабандныя цыгарэты ў абшыўцы вагонаў або пад падлогай.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG