Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь стала найбуйнейшай крыніцай нелегальнага тытуню ў Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Доля кантрабандных і кантрафактных цыгарэт у Расеі складае 15,6%, а найбуйнейшай крыніцай нелегальнага тытуню ёсьць Беларусь, паведамляюць «Ведомости» са спасылкай на дасьледаваньне Nielsen.

Аналітычнае агенцтва Nielsen на замову найбуйнейшых тытунёвых кампаніяў правяло дасьледаваньне рынку нелегальных цыгарэт.

У выніку дасьледаваньня выявілася, што найбуйнейшай крыніцай нелегальнага тытуню ў Расеі стала Беларусь — 36% усяго расейскага рынку нелегальных цыгарэт. За ёй ідуць Казахстан (8,9%) і Армэнія (8,8%). Каля 15,7% ад усёй колькасьці нелегальных цыгарэт у Расею трапляе з краінаў далёкага замежжа (Іран, Ірак, ААЭ, Сэрбія).

Паводле найбуйнейшых тытунёвых кампаніяў, праз рост долі нелегальнай тытунёвай прадукцыі Расея ў 2019 годзе страціць каля 100 мільярдаў расейскіх рублёў (3,28 мільярда беларускіх рублёў) у выглядзе недаатрыманых акцызаў і падатку на даданую вартасьць.

Прычына папулярнасьці тытунёвых вырабаў з суседніх краінаў простая: сярэдняя цана пачку цыгарэт у Расеі каля 115 расейскіх рублёў (4 беларускія рублі), зь якіх 62 рублі — мінімальная стаўка акцызу і ПДВ, а нелегальная прадукцыя ў сярэднім каштуе 40-50 расейскіх рублёў за пачак.

Мэтодыка дасьледаваньня наступная: за першыя дзевяць месяцаў 2019 году на вуліцах 225 расейскіх гарадоў сабрана 15050 пустых пачкаў з-пад цыгарэт. Да нелегальнай (кантрабанднай і кантрафактнай) прадукцыі аналітыкі залічвалі цыгарэтныя пачкі, дзе бракавала надпісаў на расейскай мове і расейскай акцызнай маркі, з падробленай акцызнай маркай і проста падробкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG