Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія мытнікі спынілі кантрабанду цыгарэтаў зь Беларусі на 1,5 мільёна даляраў


Польскія мытнікі на польска-беларускім памежных пераходзе ў Карошчыне выявілі нелегальны вываз зь Беларусі больш як 430 тысяч скрыняў з цыгарэтамі, на якіх былі беларускія акцызныя маркі.

Пра гэта паведамляе сайт Міністэрства фінансаў Польшчы, дадаючы, што цягачом з паўпрычэпам, дзе знаходзіўся кантрабандны груз, кіраваў грамадзянін Польшчы.

Кошт кантрабанды мытнікі ацанілі на больш як 1,5 мільёна даляраў.

Супраць кіроўцы, які не прызнаў сябе вінаватым, распачатая крымінальная справа.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG