Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрабандныя беларускія цыгарэты знайшлі ў продажы ў 70 рэгіёнах Расеі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Кантрабандныя беларускія цыгарэты ў студзені 2020 году прадаваліся амаль ва ўсіх рэгіёнах Расеі. Да такой высновы прыйшла IT-кампанія «Эвотор», прааналізаваўшы зьвесткі з 600 тысяч онлайн-касаў у крамах нясеткавага раздробнага гандлю па ўсёй Расеі ў студзені 2020 году, паведамляе «РИА Новости».

«Усяго ў студзені гэтага году кантрабандныя цыгарэты прадаваліся ў 70 расейскіх рэгіёнах», — адзначылі ў кампаніі.

Паводле кампаніі, кожны пяты пачак цыгарэт у Смаленскай і Чалябінскай абласьцях у нясеткавай розьніцы быў нелегальна завезены зь Беларусі (22%). У рэспубліцы Дагестан — кожны дзясяты. Вялікую колькасьць беларускіх кантрабандных цыгарэт выявілі ў Валагодзкай (8%) і Іванаўскай (7%) абласьцях, Санкт-Пецярбургу (6%), Валгаградзкай вобласьці (5%).

Адзначаецца, што ў дасьледаваньні ўлічваліся толькі продажы брэндаў, якія не пастаўляюцца ў Расею легальна, — NZ, Minsk, FEST, Credo.

Як адзначае «Эвотор», сярэдняя цана кантрабандных цыгарэт амаль у два разы ніжэйшая за легальныя: 55 расейскіх рублёў (1,89 беларускага рубля) супраць 93 рублёў (3,19 беларускага рубля).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG