Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне затрымалі грамадзяніна Беларусі за хабар памежнікам. ВІДЭА


За спробу даць хабар для арганізацыі кантрабанды тытуню беларус, затрыманы на ўкраінска-беларускай мяжы, можа быць асуджаны на тэрмін да 8 гадоў пазбаўленьня волі.

Грамадзянін Беларусі дамовіўся з украінскім памежнікам аб увозе ва Ўкраіну вялікай партыі цыгарэт за хабар у памеры 7,5 тысячы грыўняў (больш як 300 даляраў у эквіваленце), але пры перадачы першай часткі грошай ён быў затрыманы. Другую частку ён абяцаў перадаць пасьля рэалізацыі цыгарэт на ўкраінскай тэрыторыі, калі будзе вяртацца ў Беларусь.

Перадаючы хабар, беларус зразумеў, што яго затрымліваюць, і спрабаваў уцячы. Гэта прывяло да жорсткага затрыманьня:

Відэа Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны:

Інцыдэнт адбыўся на ўкраінскім памежным пасту «Гарадзішча» ў Дубровіцкім раёне Ровенскай вобласьці, што мяжуе зь Берасьцейскай вобласьцю.

Грамадзянін Беларусі схаваў пад абшыўку ў салёне свайго аўтамабіля 2160 пачак цыгарэт. Як паведамілі Свабодзе ў адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны, у дачыненьні да грамадзяніна Беларусі завялі крымінальную справу па факце спробы даць хабар службовай асобе. Паводле ўкраінскага заканадаўства такія дзеяньні караюцца пазбаўленьнем волі ад 4 да 8 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці або безь яе.

Адначасова сьледчыя рэгіянальнай паліцыі правялі шэраг ператрусаў у месцах, куды беларус плянаваў даставіць тытунь. У некалькіх зь іх знайшлі цыгарэты беларускай вытворчасьці без акцызных марак.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG