Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША начны тарнада забіў ня менш за 25 чалавек


Архіўнае фота

У штаце Тэнэсі ахвярамі тарнада ў аўторак сталі 25 чалавек, паведамляе Reuters.

Тарнада абрынуўся на штат у гадзіну ночы (10 раніцы аўторка паводле беларускага часу). Зафіксавалі сама меней восем тарнада ў Місуры, Тэнэсі і Кентукі.

Каля 30 чалавек атрымалі траўмы. Амаль 50 будынкаў разбураныя. Дзясяткі тысяч чалавек засталіся без электрычнасьці.

Значна пацярпела сталіца штату Нэшвіл, у якой жыве больш за 600 тысяч чалавек. У нядаўна адрэстаўраванай гістарычнай царкве вецер пабіў вітражы і ўбраньне.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG