Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Завяршылі сьледзтва аб «крывавым салюце» 3 ліпеня 2019 году ў Менску


Міліцыя на месцы здарэньня з салютам у Менску, 3 ліпеня 2019 году

Сьледчы камітэт паведаміў пра завяршэньне расьсьледаваньня справы аб выбухах салютных установак у Менску 3 ліпеня 2019 году, калі адна жанчына загінула, а яшчэ 10 чалавек атрымалі раненьні.

Сьледзтва выявіла неадпаведнасьць большай часткі піратэхнічных вырабаў 195 калібру, якія выкарыстоўваліся на салюце, нарматыўна-тэхнічнай дакумэнтацыі.

Па выніках расьсьледаваньня двум супрацоўнікам расейскага прадпрыемства-вытворцы піратэхнічных прыладаў выстаўленае абвінавачваньне паводле ч.2 арт. 299 КК РБ («парушэньне правілаў абыходжаньня з піратэхнічнымі вырабамі, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека і прычыненьне шкоды ў буйным памеры»).

Дзеяньні камандзіра роты Менскай ваеннай камэндатуры кваліфікаваныя сьледзтвам па ч.2 ст.463 (парушэньне правілаў абыходжаньня з прадметамі, якія ўяўляюць павышаную небясьпеку для навакольных, што пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека і прычыненьне шкоды ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы справы перададзеныя пракурору для накіраваньня ў суд.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG