23 сакавіка літоўскія мытнікі выявілі ў фуры, якая прыбыла зь Беларусі, амаль 800 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт «Minsk Super Slims» агульным коштам 2,7 мільёна эўра.
Шэсьцьдзесят чатыры чалавекі, якія лічацца мігрантамі з Этыёпіі, былі знойдзеныя мёртвымі ў кантэйнэры, прымацаваным да грузавіка ў Мазамбіку, паведаміла ў аўторак паліцыя.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявілі, што ў краіне ўвяодзяцца жортскія абмежаваньні па перамяшчэньні па-за домам.
Авіяцыйныя ўлады Аўстрыі ня выдалі авіякампаніі «Белавія» дазвол на выкананьне рэгулярных палётаў па маршруце Менск — Вена, нягледзячы на выкананьне «Белавіяй» усіх неабходных працэдур па акрэдытацыі.
У Магілёўскай вобласьці па стане на 24 сакавіка ў тых, хто зьвярнуўся ў мэдыцынскія ўстановы, каранавіруснай інфэкцыі ня выявілі.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў пра сур’ёзныя абмежаваньні, якія ўводзяцца ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляе ВВС. Жыхары абавязаныя знаходзіцца дома, выходзіць на вуліцу дазваляецца толькі ў крытычных выпадках.
Адразу 20 чалавек селі на лаву падсудных у Маскоўскім раённым судзе Менску. 23 сакавіка тут пачаўся працэс у справе аб подкупе гульцоў футбольных камандаў найвышэйшага і першага дывізіёнаў, а таксама ў валейбольным чэмпіянаце Беларусі.
Акруговы суд Гаагі з прычыны каранавірусу прыпыніў слуханьні справы аб зьбітым у небе над Данбасам «Боінгу» рэйсу MH17. Дата працягу працэсу будзе прызначаная 8 чэрвеня. Апошні тэрмін допыту сьведак пакуль яшчэ не прызначаны.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ураду Нямеччыны.
Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй — а гэта 42 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.
Да раніцы 23 сакавіка колькасьць людзей, у якіх выяўлены новы каранавірус, ва ўсім сьвеце перавысіла 340 тысяч.
Авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.
На працягу некалькіх наступных дзён Ангела Мэркель будзе рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Застаючыся на карантыне, яна будзе выконваць свае службовыя абавязкі.
Улады Гішпаніі яшчэ на 15 дзён працягнулі надзвычайнае становішча, уведзенае ў краіне праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі. Яно павінна было завяршыцца 29 сакавіка, аднак прэм’ер Пэдра Санчэс ужо цяпер даручыў яго падоўжыць.
Улады Італіі пашыраюць меры барацьбы з каранавірусам. Да 3 красавіка мусяць закрыцца ўсе прадпрыемствы, дзейнасьць якіх не жыцьцёва неабходная. Адпаведнае распараджэньне даў прэм’ер краіны Джузэпэ Кондэ.
Землятрусы магнітудай 5,3 і 5 зафіксавалі ў Харватыі. Пра гэта паведамляе рэгіянальная служба Радыё Свабода.
Пры гэтым афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў новага каранавірусу ў гэтай краіне менш, чым у Беларусі
Грузінскі прэмʼер-міністар Гіоргі Гахарыя паведаміў сёньня, што ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Грузіі з прапановай увесьці на месяц надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Прынамсі чатыры амэрыканскія штаты пачалі вызваляць некаторых зьняволеных у сувязі з выпадкамі інфэкцыі новым каранавірусам у турмах.
Міністэрства спорту і турызму Беларусі настойліва рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак за мяжу.
У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак праз сытуацыю з каранавірусам авіякампанія «Белавія» абвясьціла пра часовую адмену палётаў у Грузію.
Сьмяротных вынікаў, выкліканых каранавірусам, у Казахстане няма. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя гэтай краіны перадае агенцтва Kazinform.
Свабода задала вядомым беларускім інтэлектуалам некалькі пытаньняў пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» Андрэя Дынько
На мінулым тыдні шэсьць каталіцкіх сьвятароў з паўночнага італьянскага гораду Бэргама памерлі ад каранавірусу і больш за 20 трапілі ў шпіталь, гаворыцца ў справаздачы каталіцкай арганізацыі Crux.
Дзяніс Урбановіч пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК
Конкурс меўся прайсьці сёлета ў траўні ў нідэрляндзкім Ратэрдаме.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус: «Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»
Пра сьмерць Барыса Дубоўскага паведаміла ў «Фэйсбуку» ўдзельніца курапацкай варты Натальля Саматыя.
У Іране ад новага каранавірусу памерлі 853 чалавекі, пацьверджана 14,991 выпадкаў хваробы.
Кампаніі, якія валодаюць сацыяльнымі сеткамі YouTube, Facebook і Twitter, папярэдзілі, што ў гэтыя дні могуць памылкова выдаляць за парушэньні правілаў больш відэа і допісаў, чым звычайна.
На мяжы Беларусі зь Літвой, Польшчай і Латвіяй у бок выезду сабралася больш за 2000 вялікагрузных аўтамабіляў.
Свабода задала вядомым беларускім інтэлектуалам некалькі пытаньняў пра антрапалягічны сэнс пандэміі, пра тое, як яна ўжо зьмяніла і яшчэ зьменіць Беларусь, сьвет і чалавека. Сёньня прапануем вашай увазе адказы пісьменьніка Віктара Марціновіча.
Забарона не пералёты будзе ўведзеная да 31 сакавіка, каб супрасьцтаяць пашырэньню каранавірусу.
Прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў распарадзіўся правесьці спэцыяльныя мерапрыемствы па абкурваньні насельніцтва дымам гармалы (лекавай травяністай расьліны, вядомай пад назвай юзарлік або магільнік).
Улады Казахстана абвясьцілі надзвычайнае становішча ў краіне з прычыны ўспышкі каранавірусу. Па апошніх дадзеных, колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавірусу тут вырасла да дзевяці.
«Пачалася нейкая шалёная рэакцыя: „Мы ўсе памром“. Не, усе не памром, — мяркуе яна, — Аднак людзі панікуюць і моцна баяцца».
«У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак з прычыны сытуацыі з каранавірусам авіякампанія „Белавія“ прыпыняе палёты ў Кішынёў з 17 да 31 сакавіка, Рыгу — з 17 сакавіка да 14 красавіка», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленьні.
У Забайкальскім краі Расеі, у горадзе Чыце, верталёт Міністэрства абароны 15 сакавіка выпусьціў баявы снарад у жылы дом. Ніхто не пацярпеў.
Ці слушна робіць улада, што не сьпяшаецца ўводзіць жорсткія абмежаваньні ў сувязі з пандэміяй? Як на гэта рэагуе грамадзтва? Ці ўмацоўвае каранавірус аўтарытарызм? Якія асаблівасьці беларускай рэакцыі на пандэмію? Ці назіраецца ў сувязі з выклікам каранавірусу самаарганізацыя грамадзтва?
14 сакавіка ў 18:00 Літва часова адновіць памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй.
З 16 сакавіка па 14 красавіка Амбасада Латвіі ў Менску і генэральнае консульства Латвіі ў Віцебску ня будуць прымаць наведнікаў.
Украіна з панядзелка, 16 сакавіка, закрывае межы зь Беларусьсю. Абмежаваньне не закране грамадзянаў Украіны, якія вяртаюцца дадому.
Вярнуць грошы за квіткі або памяняць рэйс можна будзе да 31 сьнежня 2020 году.
З 14 па 27 сакавіка кампанія Apple закрывае ўсе свае афлайн-крамы па-за Кітаем.
Мэр Масквы Сяргей Сабянін падпісаў указ, які ўводзіць дадатковыя захады барацьбы з каранавірусам. У якасці новых захадаў з панядзелка, 16 сакавіка, у Маскве ўводзяць свабоднае наведваньне школ
Польшча забараняе ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам у сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
«На сёньняшні дзень яго самаадчуваньне нармальнае. У частцы праведзены супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы».
44-гадовы жыхар Магілёва Валер С. 10 сакавіка ўскрыў вены, чакаючы пасяджэньня ў судзе Кастрычніцкага раёну. Мэдыкі ня здолелі выратаваць мужчыну, якога вінавацілі ў крадзяжы мабільнага тэлефона.
Міністар унутраных спраў Беларусі Юры Караеў патлумачыў, чаму на два тыдні добраахвотна пайшоў на карантын.
Чалавецтва на працягу сваёй гісторыі зьведала шмат пандэміяў, якія ахоплівалі значную частка зямнога шару, часам забіраючы жыцьці мільёнаў людзей. Прапануем пералік пандэміяў, якія былі самымі сьмяротнымі ў гісторыі.
Загрузіць яшчэ