Польшча забараняе ўезд на сваю тэрыторыю іншаземцам у сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністар краіны Матэвуш Маравецкі.
У ноч з суботы на нядзелю будуць спыненыя міжнародныя рэйсы паветрам і цягнікамі. Грамадзянам Польшчы дазволяць вярнуцца ў краіну чартэрнымі рэйсамі. Тым, хто вяртаецца ў краіну з-за мяжы, давядзецца прайсьці 14-дзённы карантын.
Раней сёньня пра забарону на ўезд для замежных грамадзян абвясьцілі ўлады Ўкраіны.