Лінкі ўнівэрсальнага доступу

42 чалавекі ў ізаляцыі праз каранавірус у жыхаркі Жыткавічаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Гомельскі абласны Цэнтар гігіены, эпідэміялёгіі і грамадзкага здароўя праводзіць мерапрыемствы эпідэміялягічнага расьсьледаваньня ў Жыткавічах. 22 сакавіка ў 58-гадовай жыхаркі райцэнтру дыягнаставалі каранавірус.

Цяпер мэдыкі высьвятляюць, як у жанчыны мог зьявіцца новы вірус. Пакуль дадзеных аб тым, што яна была недзе за мяжой — няма.

«Яна нават не была за межамі Жыткавіцкага раёна. Ёсьць такая інфармацыя, што дачка яе калегі езьдзіла ў Санкт-Пецярбургу, але гэта было яшчэ ў студзені. Тут ўвязаць гэта вельмі складана. Калега і яе дачка не хварэлі, — паведаміў БелаПАН начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы здароўя Гомельскага аблвыканкаму Мікалай Кудзянчук. — Жанчына не на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, яна ў сьвядомасьці».

Паводле яго, сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй — а гэта 42 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.

Як стала вядома Свабодзе, жанчыне 58 гадоў, яна жыве ў Жыткавічах, працуе на адным з прадпрыемстваў начальнікам аддзелу кадраў.

На прадпрыемстве Свабодзе паведамілі, што на вытворчасьці ўжо тры дні праводзіцца санітарная апрацоўка, з панядзелка лекары вымяраюць тэмпэратуру супрацоўнікам.

Жанчына ўжо тыдзень была на бальнічным, у яе дыягнаставалі запаленьне лёгкіх, затым 22 сакавіка выявілі каранавірусную інфэкцыю і тады ўжо перавялі ў Гомельскі абласны сухотны шпіталь.

Гэта другі выпадак захворваньня на COVID-19 у Гомельскай вобласьці.

Паводле апошніх дадзеных Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у краіне зафіксаваны 81 выпадак захворваньня на каранавірус. 59 чалавек застаюцца хворымі, яшчэ 22 выпісаныя або «рыхтуюцца да выпіскі».

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG