У ЗША пачалі вызваляць з турмаў у сувязі з каранавірусам. Інфэкцыя ў турме, дзе сядзеў Гарві Вайнштэйн

Турма Райкерс у Нью-Ёрку, архіўнае фота
Турма Райкерс у Нью-Ёрку, архіўнае фота

Прынамсі чатыры амэрыканскія штаты пачалі вызваляць некаторых зьняволеных у сувязі з выпадкамі інфэкцыі новым каранавірусам у турмах, паведамляе тэлеканал Fox News.

У Нью-Ёрку будуць вызваляць тых, хто зрабіў дробныя злачынствы і пры гэтым мае праблемы са здароўем, трапляючы ў групу рызыкі. Пра гэта паведаміў мэр гораду Біл дэ Блазыё.

Рашэньне прынятае пасьля таго, як у нью-ёрскай турме Райкерс у аднаго са зьняволеных пацьвердзілася заражэньне каранавірусам. Яшчэ восем маюць сымптомы хваробы. Усіх іх ізалявалі.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Нядаўна асуджаны за згвалтаваньне кінапрадусар Гарві Вайнштэйн раней знаходзіўся ў турме Райкерс, але днямі яго перавялі ў турму з узмоцненай аховай на поўначы штату Нью-Ёрк.

Таксама абвясьцілі пра вызваленьне некаторых вязьняў у сувязі з каранавірусам штаты Агаё, Каліфорнія і Флорыда.

​
XS
SM
MD
LG