Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран вызваліў 85 тысяч вязьняў у сувязі з каранавірусам


На вуліцы Тэгерану 13 сакавіка

Іран часова вызваліў з турмаў каля 85 тысяч вязьняў, у тым ліку палітычных, у сувязі з эпідэміяй каранавірусу. Пра гэта паведаміў у аўторак прэсавы сакратар міністэрства юстыцыі краіны Гулямхусэйн Эсмаілі.

«Таксама ў турмах мы прынялі прэвэнтыўныя меры, каб змагацца з хваробай», – цытуе яго агенцтва Reuters.

10 сакавіка спэцыяльны дакладчык ААН па правах чалавека ў Іране паведаміў, што ён папрасіў Тэгеран часова вызваліць усіх палітвязьняў, каб дапамагчы спыніць эпідэмію.

У Іране ад новага каранавірусу памерлі 853 чалавекі, пацьверджана 14,991 выпадкаў хваробы.

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • УЖЫВУЮ Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі
  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.
  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Проста чханьне — не сымптом каранавірусу.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг.

Пашырэньне каранавірусу ў сьвеце. Гадзіна за гадзінай

Націсьніце, каб пабачыць:

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG