Адзін чалавек загінуў больш за дзесяць атрымалі пашкоджаньні ад пажару ў цягніку мэтро ў Нью-Ёрку.
Галоўны рэдактар онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў пры Камітэце дзяржаўнага кантролю 26 сакавіка праводзіць вобшук у офісе выданьня «Ежедневник». Напярэдадні затрымалі галоўнага рэдактара парталу Сяргея Сацука.
«Я ведаю, чыя гэта работа, — гаворыцца ў тэксьце. — Імя гэтага генэрала, які „крышуе“ сыстэмную карупцыю Мінздароўя, вядомае ўсім, хто круціцца ў гэтым бізнэсе».
Мэр Масквы Сяргей Сабянін распарадзіўся зачыніць з 28 сакавіка па 5 красавіка ўсе рэстараны, кавярні, бары, сталоўкі, а таксама буйныя паркі.
«У вёсцы прапісана каля 50 чалавек, але ня ўсе пражываюць па месцы прапіскі. Таму складана сказаць, колькі чалавек эвакуавалі. Ніхто зь мясцовых не пацярпеў у выніку здарэньня, гэта самае галоўнае. Сёньня людзі ўжо павінны вярнуцца назад у свае дамы».
Для пошуку месца магчымага падзеньня і выратаваньня паднялі самалёт Ан-26 і верталёт Мі-8. Але ў гэтым раёне складаныя мэтэаўмовы, таму пошук ускладнены.
Гэтая лічба была дасягнута пасля таго, як паступіла новая статыстыка пра колькасьць памерлых з Італіі.
25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартна-зараджальная машына.
У Маскве памерлі два пацыенты сталага веку, які мелі станоўчыя тэсты на каранавірус. Пра гэта паведаміў гарадзкі апэратыўны штаб.
Турэччына выставіла абвінавачаньні 20 падазраваным у забойстве саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы. Пра гэта паведаміла турэцкая Генэральная пракуратура.
Улады Тайлянду прынялі рашэньне цалкам закрыць уезд і выезд з краіны ад поўначы з 25 на 26 сакавіка.
Паліцыя Ўкраіны затрымала былога міністра замежных справаў Леаніда Кажару. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле падазрэньня ў забойстве. Цягам 72 гадзін суд павінен выбраць яму меру стрыманьня.
Некалькі ўзброеных нападнікаў атакавалі храм сыкхаў у сталіцы Аўганістану, Кабуле. Яны забілі 25 чалавек, а пазьней службы бясьпекі забілі ўсіх нападнікаў.
Жыхар цэнтральнай правінцыі Кітаю памёр ад гемарагічнай ліхаманкі, выкліканай ортахантавірусам, які перадаецца сярод грызуноў. Пра гэта паведамляе газэта «Хуаньцю Шыбао». якая належыць кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
Усе трое памерлі ад атручваньня мэтадонам, паведамляе Сьледчы камітэт.
23 сакавіка літоўскія мытнікі выявілі ў фуры, якая прыбыла зь Беларусі, амаль 800 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт «Minsk Super Slims» агульным коштам 2,7 мільёна эўра.
Шэсьцьдзесят чатыры чалавекі, якія лічацца мігрантамі з Этыёпіі, былі знойдзеныя мёртвымі ў кантэйнэры, прымацаваным да грузавіка ў Мазамбіку, паведаміла ў аўторак паліцыя.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявілі, што ў краіне ўвяодзяцца жортскія абмежаваньні па перамяшчэньні па-за домам.
Авіяцыйныя ўлады Аўстрыі ня выдалі авіякампаніі «Белавія» дазвол на выкананьне рэгулярных палётаў па маршруце Менск — Вена, нягледзячы на выкананьне «Белавіяй» усіх неабходных працэдур па акрэдытацыі.
У Магілёўскай вобласьці па стане на 24 сакавіка ў тых, хто зьвярнуўся ў мэдыцынскія ўстановы, каранавіруснай інфэкцыі ня выявілі.
Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан абвясьціў пра сур’ёзныя абмежаваньні, якія ўводзяцца ў сувязі з пандэміяй каранавірусу, паведамляе ВВС. Жыхары абавязаныя знаходзіцца дома, выходзіць на вуліцу дазваляецца толькі ў крытычных выпадках.
Адразу 20 чалавек селі на лаву падсудных у Маскоўскім раённым судзе Менску. 23 сакавіка тут пачаўся працэс у справе аб подкупе гульцоў футбольных камандаў найвышэйшага і першага дывізіёнаў, а таксама ў валейбольным чэмпіянаце Беларусі.
Акруговы суд Гаагі з прычыны каранавірусу прыпыніў слуханьні справы аб зьбітым у небе над Данбасам «Боінгу» рэйсу MH17. Дата працягу працэсу будзе прызначаная 8 чэрвеня. Апошні тэрмін допыту сьведак пакуль яшчэ не прызначаны.
Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ураду Нямеччыны.
Сваякоў жанчыны, а таксама ўсіх, хто кантактаваў з ёй — а гэта 42 чалавекі, у тым ліку супрацоўнікі Жыткавіцкага шпіталю, ізалявалі на карантын у шпіталях Гомля і Жыткавічаў.
Да раніцы 23 сакавіка колькасьць людзей, у якіх выяўлены новы каранавірус, ва ўсім сьвеце перавысіла 340 тысяч.
Авіякампанія «Белавія» прыпыніла палёты ў Санкт-Пецярбург і Калінінград.
На працягу некалькіх наступных дзён Ангела Мэркель будзе рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Застаючыся на карантыне, яна будзе выконваць свае службовыя абавязкі.
Улады Гішпаніі яшчэ на 15 дзён працягнулі надзвычайнае становішча, уведзенае ў краіне праз эпідэмію каранавіруснай інфэкцыі. Яно павінна было завяршыцца 29 сакавіка, аднак прэм’ер Пэдра Санчэс ужо цяпер даручыў яго падоўжыць.
Улады Італіі пашыраюць меры барацьбы з каранавірусам. Да 3 красавіка мусяць закрыцца ўсе прадпрыемствы, дзейнасьць якіх не жыцьцёва неабходная. Адпаведнае распараджэньне даў прэм’ер краіны Джузэпэ Кондэ.
Землятрусы магнітудай 5,3 і 5 зафіксавалі ў Харватыі. Пра гэта паведамляе рэгіянальная служба Радыё Свабода.
Пры гэтым афіцыйна зарэгістраваных выпадкаў новага каранавірусу ў гэтай краіне менш, чым у Беларусі
Грузінскі прэмʼер-міністар Гіоргі Гахарыя паведаміў сёньня, што ён зьвярнуўся да прэзыдэнта Грузіі з прапановай увесьці на месяц надзвычайнае становішча ў сувязі з эпідэміяй каранавірусу.
Прынамсі чатыры амэрыканскія штаты пачалі вызваляць некаторых зьняволеных у сувязі з выпадкамі інфэкцыі новым каранавірусам у турмах.
Міністэрства спорту і турызму Беларусі настойліва рэкамендуе грамадзянам устрымацца ад паездак за мяжу.
У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак праз сытуацыю з каранавірусам авіякампанія «Белавія» абвясьціла пра часовую адмену палётаў у Грузію.
Сьмяротных вынікаў, выкліканых каранавірусам, у Казахстане няма. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя гэтай краіны перадае агенцтва Kazinform.
Свабода задала вядомым беларускім інтэлектуалам некалькі пытаньняў пра антрапалягічны сэнс пандэміі. Сёньня прапануем вашай увазе адказы галоўнага рэдактара часопісу «Наша гісторыя» Андрэя Дынько
На мінулым тыдні шэсьць каталіцкіх сьвятароў з паўночнага італьянскага гораду Бэргама памерлі ад каранавірусу і больш за 20 трапілі ў шпіталь, гаворыцца ў справаздачы каталіцкай арганізацыі Crux.
Дзяніс Урбановіч пасьпеў пазваніць паплечнікам і ўключыць на кароткі час трансьляцыю ў ВК
Конкурс меўся прайсьці сёлета ў траўні ў нідэрляндзкім Ратэрдаме.
Героі Лявона Вольскага сьпяваюць пра парады Аляксандра Лукашэнкі, як перамагчы каранавірус: «Трактар вылечыць усіх, поле ўсіх лечыць!»
Пра сьмерць Барыса Дубоўскага паведаміла ў «Фэйсбуку» ўдзельніца курапацкай варты Натальля Саматыя.
У Іране ад новага каранавірусу памерлі 853 чалавекі, пацьверджана 14,991 выпадкаў хваробы.
Кампаніі, якія валодаюць сацыяльнымі сеткамі YouTube, Facebook і Twitter, папярэдзілі, што ў гэтыя дні могуць памылкова выдаляць за парушэньні правілаў больш відэа і допісаў, чым звычайна.
На мяжы Беларусі зь Літвой, Польшчай і Латвіяй у бок выезду сабралася больш за 2000 вялікагрузных аўтамабіляў.
Свабода задала вядомым беларускім інтэлектуалам некалькі пытаньняў пра антрапалягічны сэнс пандэміі, пра тое, як яна ўжо зьмяніла і яшчэ зьменіць Беларусь, сьвет і чалавека. Сёньня прапануем вашай увазе адказы пісьменьніка Віктара Марціновіча.
Забарона не пералёты будзе ўведзеная да 31 сакавіка, каб супрасьцтаяць пашырэньню каранавірусу.
Прэзыдэнт Туркмэністана Гурбангулы Бэрдымухамэдаў распарадзіўся правесьці спэцыяльныя мерапрыемствы па абкурваньні насельніцтва дымам гармалы (лекавай травяністай расьліны, вядомай пад назвай юзарлік або магільнік).
Загрузіць яшчэ