На Магілёўшчыне ў Крычаве зарэгістраваны першы выпадак заражэньня каранавіруснай інфэкцыяй. Свабода пабывала ў райцэнтры і пагутарыла з жыхарамі пра тое, ці зьмянілася іхнае жыцьцё пасьля зьяўленьня пацыенткі з COVID-19.
Свабода пазначыла на мапе гарады, мястэчкі і вёскі, у якіх вядомыя выпадкі заражэньня COVID-19.
Альжыр стаў яшчэ адной краінай, якая вызваліла з турмаў частку вязьняў у сувязі з эпідэміяй хваробы Covid-19, выкліканай новым каранавірусам.
Прычынай сьмерці Віктара Дашкевіча, які памёр сёньня ў віцебскай лякарні, стала «неўдакладненая пнэўманія». Пра гэта гаворыцца ў пасьведчаньні аб сьмерці, якое апублікавала Радыё Рацыя.
Міністэрства абароны паведаміла пра сьмерць радавога Пінчука В.А. у Пружанскім раёне.
Чаму Лукашэнка адмаўляе пагрозу каранавірусу? У якой ступені беларускія ўлады скажаюць статыстыку пандэміі, да якіх межаў яе можна хаваць? Наколькі імавернае яго адхіленьне ад улады чальцамі беларускага «палітбюро» у выпадку рэзкага пагаршэньня эпідэміялягічнай сытуацыі ў краіне?
У папраўчай калёніі № 8 у Воршы 25 сакавіка знайшлі павешаным на ўласнай робе вязьня Дзьмітрыя Семчыка. 27-гадовы мужчына адбываў пакараньне за незаконны абарот наркотыкаў і ў момант здарэньня знаходзіўся ў штрафным ізалятары, лічаць сваякі. У суіцыд родныя Семчыка ня вераць, піша Tut.by
Па стане на 31 сакавіка колькасьць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі ў Расеі склала 2337.
У сувязі з прыпыненьнем міжнародных авіяцыйных перавозак у шэрагу краін праз пандэмію «Белавія» прыпыняе палёты асобнымі маршрутамі, гаворыцца на сайце авіякампаніі.
Родныя кажуць, што «ў яго быў толькі высокі ціск», 30 сакавіка ён наведваў двух лекараў. Пасьля першага візыту ціск зьбілі, пасьля другога «сказалі піць лекі і адправілі дамоў». Дома ў сьне актор памёр.
Зыходзячы з дыягназу Віктара Дашкевіча, сябе Рыгор Іванавіч называе «наступным сьмяротнікам».
Міністэрства адукацыі і навукі Расеі прыняло рашэньне перанесьці тэрміны ўступных экзаменаў у сувязі з эпідэміяй каранавіруснай інфэкцыі.
Днём раней яго жонка расказвала Свабодзе, што мужчына 6 дзён знаходзіўся ў рэанімацыі ў Віцебску на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх — у яго пацьвердзілі COVID-19. Сама яна таксама 5 дзён праляжала ў чыгуначным шпіталі Віцебску з пнэўманіяй.
У сацыяльных сетках зьяўляюцца шматлікія паведамленьні пра тое, што выезды зь Віцебску перакрытыя, а вакол гораду стаяць блёк-пасты
Час на размовы праз Skype вырас на 220% параўнальна зь месяцам раней.
Сьмерць жанчыны стала прычынай вялікага скандалу ў Казахстане. Сын загінулай запісаў відэа, у якім абвінаваціў лекараў у яе сьмерці.
У сытуацыі, калі афіцыйная інфармацыя вельмі абмежаваная, надзвычай важна пачуць, што адбываецца, зь першых рук — ад дактароў, мэдсёстраў, іншых мэдычных спэцыялістаў.
На кантрольна-прапускным пункце «Тэмір-баба» на мяжы Казахстану памёр кіроўца з Беларусі, паведаміла агенцтва turkmen.news. У беларускім МЗС пацьвердзілі інфармацыю пра сьмерць.
Чытачка Свабоды расказала рэдакцыі, што ў менскім дзіцячым садку № 566 на каранавірус захварэла нянечка.
У сувязі з распаўсюдам COVID-19 урад Расеі распарадзіўся з 00.00 30 сакавіка абмежаваць рух праз аўтамабільныя, чыгуначныя, пешаходныя, рачныя і зьмяшаныя пункты пропуску праз расейскую мяжу, а таксама праз сухапутны ўчастак расейска-беларускай мяжы.
Невядомыя напісалі маркерам «упырь».
Тэлеграм-канал NEXTA апублікаваў інфармацыю, што міліцыі забаранілі выяжджаць і заяжджаць на Віцебшчыну. У МУС кажуць, што гэта датычыцца ўсіх рэгіёнаў.
600 тысяч масак FFP2, перададзеных у шпіталі ў Нідэрляндах, адклікалі пасьля выпрабаваньняў. Маскі не абараняюць твар альбо маюць няспраўныя фільтры.
«Ежедневник» абвесьціў пра часовую зьмену канцэпцыі праз арышт галоўнага рэдактара Сяргея Сацука.
Гэта першая ахвяра пандэміі COVID-19 сярод прадстаўнікоў манархавых родаў Эўропы.
Колькасьць загінулых туркмэнскіх мігрантаў у Турэччыне, якія ўжывалі сапсаваны алькаголь, павялічылася да 53 чалавек, даведалася Радыё Свабода.
Невядомы 28 сакавіка паведаміў, што у Менску і Менскім раёне нібыта замінаваныя тры гандлёвыя цэнтры.
Якая грамадзкая рэакцыя на пандэмію каранавірусу? Чаму Лукашэнка кажа, што пандэмія — адно «псыхоз»?
Адзін чалавек загінуў больш за дзесяць атрымалі пашкоджаньні ад пажару ў цягніку мэтро ў Нью-Ёрку.
Галоўны рэдактар онлайн-выданьня «Ежедневник» Сяргей Сацук знаходзіцца ў менскім СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
Супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў пры Камітэце дзяржаўнага кантролю 26 сакавіка праводзіць вобшук у офісе выданьня «Ежедневник». Напярэдадні затрымалі галоўнага рэдактара парталу Сяргея Сацука.
«Я ведаю, чыя гэта работа, — гаворыцца ў тэксьце. — Імя гэтага генэрала, які „крышуе“ сыстэмную карупцыю Мінздароўя, вядомае ўсім, хто круціцца ў гэтым бізнэсе».
Мэр Масквы Сяргей Сабянін распарадзіўся зачыніць з 28 сакавіка па 5 красавіка ўсе рэстараны, кавярні, бары, сталоўкі, а таксама буйныя паркі.
«У вёсцы прапісана каля 50 чалавек, але ня ўсе пражываюць па месцы прапіскі. Таму складана сказаць, колькі чалавек эвакуавалі. Ніхто зь мясцовых не пацярпеў у выніку здарэньня, гэта самае галоўнае. Сёньня людзі ўжо павінны вярнуцца назад у свае дамы».
Для пошуку месца магчымага падзеньня і выратаваньня паднялі самалёт Ан-26 і верталёт Мі-8. Але ў гэтым раёне складаныя мэтэаўмовы, таму пошук ускладнены.
Гэтая лічба была дасягнута пасля таго, як паступіла новая статыстыка пра колькасьць памерлых з Італіі.
25 сакавіка на палігоне пад Асіповічамі загарэлася транспартна-зараджальная машына.
У Маскве памерлі два пацыенты сталага веку, які мелі станоўчыя тэсты на каранавірус. Пра гэта паведаміў гарадзкі апэратыўны штаб.
Турэччына выставіла абвінавачаньні 20 падазраваным у забойстве саудаўскага журналіста Джамаля Хашокджы. Пра гэта паведаміла турэцкая Генэральная пракуратура.
Улады Тайлянду прынялі рашэньне цалкам закрыць уезд і выезд з краіны ад поўначы з 25 на 26 сакавіка.
Паліцыя Ўкраіны затрымала былога міністра замежных справаў Леаніда Кажару. Супраць яго распачата крымінальная справа паводле падазрэньня ў забойстве. Цягам 72 гадзін суд павінен выбраць яму меру стрыманьня.
Некалькі ўзброеных нападнікаў атакавалі храм сыкхаў у сталіцы Аўганістану, Кабуле. Яны забілі 25 чалавек, а пазьней службы бясьпекі забілі ўсіх нападнікаў.
Жыхар цэнтральнай правінцыі Кітаю памёр ад гемарагічнай ліхаманкі, выкліканай ортахантавірусам, які перадаецца сярод грызуноў. Пра гэта паведамляе газэта «Хуаньцю Шыбао». якая належыць кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
Усе трое памерлі ад атручваньня мэтадонам, паведамляе Сьледчы камітэт.
23 сакавіка літоўскія мытнікі выявілі ў фуры, якая прыбыла зь Беларусі, амаль 800 тысяч пачкаў кантрабандных цыгарэт «Minsk Super Slims» агульным коштам 2,7 мільёна эўра.
Шэсьцьдзесят чатыры чалавекі, якія лічацца мігрантамі з Этыёпіі, былі знойдзеныя мёртвымі ў кантэйнэры, прымацаваным да грузавіка ў Мазамбіку, паведаміла ў аўторак паліцыя.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі і міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі заявілі, што ў краіне ўвяодзяцца жортскія абмежаваньні па перамяшчэньні па-за домам.
Авіяцыйныя ўлады Аўстрыі ня выдалі авіякампаніі «Белавія» дазвол на выкананьне рэгулярных палётаў па маршруце Менск — Вена, нягледзячы на выкананьне «Белавіяй» усіх неабходных працэдур па акрэдытацыі.
У Магілёўскай вобласьці па стане на 24 сакавіка ў тых, хто зьвярнуўся ў мэдыцынскія ўстановы, каранавіруснай інфэкцыі ня выявілі.
Загрузіць яшчэ