Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мяне замовілі, канкрэтна і сур'ёзна». Журналіст Сацук падрыхтаваў тэкст на выпадак затрыманьня


Сяргей Сацук, галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник»
Сяргей Сацук, галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник»

Галоўны рэдактар выданьня «Ежедневник» быў затрыманы ў Менску 25 сакавіка. Супраць яго завялі крымінальную справу за хабар. Ягоная рэдакцыя лічыць затрыманьне помстай карупцыянэраў.

«Эўрарадыё» сьцьвярджае, што некалькі тыдняў таму Сяргей Сацук пакінуў тэкст на выпадак ягонага затрыманьня, бо ўжо тады адчуў ціск з боку «ўладных людзей».

«Мяне замовілі, канкрэтна і сур'ёзна, — гаворыцца ў тэксьце. — Пасьля публікацыі артыкулу „Карупцыя Міністэрства аховы здароўя: як у Беларусі зарабляюць на крыві“, дзе расказвалася пра куплю мэдвырабаў па цане, у 9-13 разоў вышэйшую за рэальную, да мяне прыйшоў „ганец“. Спачатку ён абвінаваціў мяне ў публікацыі замоўнага артыкулу. Потым, супярэчачы самому сабе, пачаў ціснуць на мяне словамі: „​Навошта ты ўсё гэта публікуеш? Навошта перашкаджаеш людзям працаваць? Ты ж з гэтага нічога ня маеш, а мог бы жыць добра, а ня боўтацца ў абавязках, не тануць у крэдытах“​, „​Колькі ты змагаесься з карупцыяй, гадоў 20? І што, перамог?“​ Ну і гэтак далей».

У тэксьце гаворыцца, што «ганец» перадаў Сацуку, што «людзі яму канкрэтна сказалі, што цярпеньне ў іх скончылася, што ў Беларусі чалавечае жыцьцё і чалавечая свабода нічога не каштуюць, што ім лягчэй замовіць чалавека, чым купляць квіткі на астравы».

Да таго, як сьцьвярджаецца ў тэксьце, Сацук правакаваў адну жанчыну на тое, каб яна дала інтэрвію, прапановай «перанесьці дату публікацыі і даць тыдзень на тое, каб купіць білет на астравы».

«Я ведаю, чыя гэта работа, — гаворыцца ў тэксьце. — Імя гэтага генэрала, які „крышуе“ сыстэмную карупцыю Мінздароўя, вядомае ўсім, хто круціцца ў гэтым бізнэсе. Менавіта ён больш за дзесяць гадоў, спачатку ў Генпракуратуры, а потым у Сьледчым камітэце, душыў усякія спробы ўлезьці ў гэты бізнэс з боку праваахоўных органаў. Цяпер вось яму зрабілі замову на журналістаў».

«Справа мэдыкаў». Што важна ведаць

Што здарылася. У чэрвені 2018 году стала вядома пра масавыя затрыманьні ў мэдыцынскай галіне. У дачыненьні да 37 службовых асобаў былі ужытыя розныя меры стрыманьня за злачынствы, прадугледжаныя трыма артыкуламі Крымінальнага кодэксу

  • 430 («Атрыманьне хабару»),
  • 431 («Даваньне хабару»)
  • 243 («Ухіленьне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў»)

Усяго ў «справе мэдыкаў» фігуруюць звыш 90 чалавек. Усе яны, як сьцьвярджаюць у КДБ, неаднаразова атрымлівалі незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў пастаўцы мэдабсталяваньня і мэдыцынскіх прэпаратаў па завышаных цэнах. Усім прыцягнутым да крымінальнай адказнасьці, за выключэньнем апошніх затрыманых, выстаўленыя абвінавачаньні паводле названых крымінальных артыкулаў.

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

  • 11 чэрвеня 2018 году стала вядома пра затрыманьне дырэктара Цэнтру экспэртыз аховы здароўя Аляксандра Сталярова, а таксама ягонага намесьніка (за стварэньне для «сваіх пастаўшчыкоў» прывабных умоў паставак імпартнага мэдычнага абсталяваньня ў дзяржаўныя шпіталі і паліклінікі).​
  • 18 чэрвеня «Ежедневник» паведаміў пра «масавыя затрыманьні ў структурах Мінздароўя» — больш за 10 чалавек — у межах апэрацыі аб пастаўках у беларускія мэдычныя ўстановы абсталяваньня па завышаных цэнах, паводле відавочна ашуканскіх схемаў. Сярод затрыманых аказаўся кіраўнік мэдыцынскай службы Міністэрства абароны Аляксей Яськоў.​
  • 19 чэрвеня МУС паведаміла пра затрыманьне галоўнага патолягаанатама Мінздароўя, кіраўніка гарадзкога клінічнага патолягаанатамічнага цэнтру Аркадзя Пучкова (за хабар цягам 10 год на суму каля 200 тысяч даляраў).​
  • 25 чэрвеня старшыня КДБ Валер Вакульчык паведаміў, што затрыманыя і ўзятыя пад варту 33 службовыя асобы, а ўсяго трапіла пад увагу больш за 50 чалавек. Фактычна ўсе яны віну прызналі і супрацоўнічаюць са сьледзтвам.
  • Паводле намесьніка генпракурора Беларусі Аляксея Стука, сфэра аховы здароўя лідзіруе па колькасьці карупцыйных злачынцаў: 114 за пяць месяцаў 2018 году.
  • 21 ліпеня быў звольнены затрыманы раней намесьнік міністра аховы здароўя Ігар Ласіцкі. Курыраваў пытаньні звароту мэдычных вырабаў у Беларусі і ліцэнзаваньня, за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, паводле КДБ, браў хабар «ад 2500 да 10 тысяч даляраў».
  • 21 жніўня агучаны першы вырак у справе мэдыкаў-карупцыянэраў: былы намесьнік галоўнага лекара па тэхніцы Менскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы Аркадзь Патапаў асуджаны да 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму за карупцыйныя злачынствы.
  • 11 верасьня Аляксандар Лукашэнка заявіў, што па «справе мэдыкаў» распачатыя 95 крымінальных спраў, дзе фігуруюць «дзясяткі мільёнаў даляраў», амаль 100 чалавек трапілі пад сьледзтва.
  • 30 студзеня 2019 году стала вядома Камітэт дзяржаўнай бясьпекі вядзе папярэдняе сьледзтва па 4 крымінальных справах, у межах якіх 93 чалавекі маюць працэсуальныя статусы абвінавачаных і падазраваных: 30 службовых асобаў сыстэмы аховы здароўя і 63 асобы — уласьнікі (заснавальнікі), кіраўнікі і працаўнікі камэрцыйных структураў. У гэты час ужо ішоў шэраг судоў па карупцыйных справах у мэдыцыне.

«Ідзі і грабі». Былы высокапастаўлены чыноўнік Мінздароўя камэнтуе «справу мэдыкаў»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG