Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы тэст канцлеркі Нямеччыны на COVID-19 нэгатыўны


Ангела Мэркель, архіўнае фота

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар ураду Нямеччыны, якога цытуе агенцтва Reuters.

Фэдэральная канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель перайшла ў нядзелю, 22 сакавіка, у рэжым карантыну, застаўшыся дома. Яна прыняла такое рашэньне, даведаўшыся, што лекар, які рабіў ёй прышчэпку ад пнэўмакокавай інфэкцыі, атрымаў станоўчы тэст на каранавірус. Мэркель была ў лекара за два дні да таго.

На працягу гэтых дзён Ангела Мэркель мае рэгулярна праходзіць тэсты на каранавірус. Застаючыся на карантыне, яна будзе выконваць свае службовыя абавязкі. Пра нейкія сымптомы хваробы ў 65-гадовай канцлеркі не паведамлялася.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG